Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 3031  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Эдуард Малафееў сышоў з пасады галоўнага трэнера МТЗ-РЫПО
11:45, 30/03/2007

У нядзелю на першы паядынак чвэрцьфіналу Кубка Беларусі на стадыёне "Трактар" супраць БАТЭ футбалістаў МТЗ-РЫПО выведзе не Эдуард Малафееў, які пакінуў пасаду галоўнага трэнера. Каманду рыхтуюць Юры Пудышаў (у статусе "выканаўцы абавязкаў") і Віталь Паўлаў. Пераемніка ЭВМ кіраўніцтва клуба плануе знайсці цягам бліжэйшых дзён. Па звестках "Прессбола", прыняць штурвал з рук мэтра могуць Андрэй Зыгмантовіч, які сёння ўзначальвае юніёрскую (U-18) зборную Беларусі, або Сяргей Саладоўнікаў, у мінулым сезоне працаваў у штабе магілёўскага "Дняпра", а сёння знаходзіцца не ў спраў.

Сам Малафееў МТЗ-РЫПО не пакідае, яму прапанаваны менш стрэсавы, але больш ганаровы фронт працы. Эдуард Васілевіч зацверджаны на пасадзе настаўніка-кансультанта, фактычна куратара ўсяго трэнерскага корпуса клуба, у якім з камандамі розных узростаў працуюць 11 спецыялістаў.

Кіраўніцтва клуба дбайна хавае прычыны такога стромкага павароту ў кадравай палітыцы на старце сезону, аднак, па версіі некаторых відавочцаў апошняга збору МТЗ-РЫПО ў Нямеччыне, Эдуард Васілевіч, калі можна так выказацца, не зусім упісаўся ў рэжым даручанай яму каманды. І ужо ў Нямеччыне гаспадар футбольнага холдынгу Уладзімір Раманаў прапанаваў узначаліць менчукоў Уладзіміру Курневу. Той, аднак, папрасіў пакінуць яго ў "Каўнасе", з якім ужо правёў вызначаную перадсезонную працу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: