Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 3031  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўнікі МЗС Еўразвяза абмяркуюць стасункі з Беларуссю
09:56, 30/03/2007

На нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў ЕЗ, якая адбудзецца 30–31 сакавіка ў нямецкім Брэмене пад старшынствам кіраўніка МЗС Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмайера, будуць закранутыя найбольш актуальныя пытанні ЕЗ і сусветнай палітыкі, у тым ліку стасункі Еўразвяза з Беларуссю.

Як паведамілі РІА “Новости” ў нямецкім знешнепалітычным ведамстве, “парадак дня традыцыйных “гімнісхскіх сустрэч” галоўных дыпламатаў Еўразвяза (па назве палаца Гімніх пад Бонам, дзе ў 1974 годзе ўпершыню адбыўся такі форум) звычайна абмяжоўваецца невялікай колькасцю найбольш актуальных тэм, каб хапіла часу для іх глыбейшага і ўсебаковага абмеркавання”.

“З прычыны таго, што ніякіх фармальных рашэнняў на гэтых міністэрскіх форумах не прымаецца, дыскусія праходзіць у адкрытым і нязмушаным становішчы. Так, у першы дзень сустрэчы мяркуецца закрануць сітуацыю ў раёне Заходніх Балкан, найперш у Косава. Потым міністры пяройдуць да пытанняў еўрапейскай палітыкі добрасуседства і тут, у тым ліку, гаворка пойдзе пра будаванне ў будучыні стасункаў ЕЗ і Беларусі”, – адзначыў суразмоўца агенцтва.

“Увесь другі дзень будзе прысвечаны ў асноўным Блізкаму Усходу і Ірану, але могуць быць закранутыя таксама бесперапынныя баявыя дзеянні ў Дарфуры і магчымыя меры супраць далейшага пагаршэння палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі ў Зімбабвэ”, – сказаў дыпламат.

Ён таксама паведаміў, што па традыцыі сустрэча завершыцца сумеснай працоўнай вячэрай, на якую запрашаюцца міністры з краін-кандыдатаў у ЕЗ. Такім чынам, у Брэмене чакаюць кіраўнікоў МЗС Турэччыны, Харватыі і былой югаслаўскай рэспублікі Македоніі.

Суразмоўца агенцтва нагадаў, што ў суботу, калі міністры будуць абмяркоўваць блізкаўсходнія праблемы, канцлер Нямеччыны, якая старшынствуе ў ЕЗ, Ангела Меркель адправіцца з візітам у гэты рэгіён.

Па яго словах, дыскусія ў сувязі з гэтым будзе праходзіць з улікам “самых свежых дадзеных пра сітуацыю”, у тым ліку вынікаў толькі саміту Лігі арабскіх дзяржаў (ЛАГ), які толькі што завяршыўся, напярэдадні чарговай сустрэчы “блізкаўсходняга квартэта” (ЕЗ, ААН, Расея і ЗША), якую гэтым разам мяркуюць правесці непасрэдна ў рэгіёне.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: