Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўнік МЗС Латвіі паскардзіцца ЕЗ на беларускія ўлады 16:45, 30/03/2007
30 сакавіка кіраўнік МЗС Латвіі Арціс Пабрыкс на нефармальным сходзе міністраў замежных спраў ЕЗ у Брэмене ўзніме пытанне аб забруджванні Даўгавы. У магчымай экалагічнай катастрофе вінаватая Беларусь – менавіта з яе тэрыторыі ў воды Даўгавы патрапіла блізу 100 тон нафтапрадуктаў. У сваю чаргу амбасадар Латвіі ў Беларусі Майра Мору запатрабуе ад губернатара Віцебска справаздачы аб сітуацыі з уцечкай дызпаліва на дадзены момант, паведамілі NovoNews у МЗС.
Нагадаем, што прэм’ер-міністр Латвіі Айгар Калвіціс заявіў журналістам – краіна мае намер падаць міжнародны пазоў супраць Беларусі. Урад Латвіі запатрабуе ад суседзяў кампенсаваць выдаткі на прадухіленне экалагічнай катастрофы. На дадзены момант ўцечка ў некалькі тон нафтапрадуктаў па Даўгаве ўжо дабралася да Айзкраукле.