Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Латвія запатрабуе кампенсавання ад Беларусі 13:07, 30/03/2007
Прэм`ер-міністр Латвіі Айгар Калвіціс заявіў у пятніцу, што ўрад рэспублікі прыняў рашэнне патрабаваць ад урада Беларусі кампенсавання за забруджванне вод Даўгавы нафтапрадуктамі і стварэнне пагрозы экалогіі Латвіі.
"Міністэрству абароны навакольнага асяроддзя было даручанае ацаніць шкоду экалогіі, а таксама палічыць выдаткі на ліквідацыю экалагічнай аварыі, а МЗС будзе адказваць за падачу заявы на кампенсаванне беларускаму боку", – сказаў у пятніцу журналістам Айгар Калвіціс.
У выніку прарыву нафтаправода ў Беларусь, у Заходнюю Дзвіну выцекла каля 100 тон дызельнага паліва, якое дайшло да тэрыторыі Латвіі. Латвійскія службы працавалі каля тыдня, каб ліквідаваць забруджванне, і не даць нафтавай пляме дайсці да Рыгі. У чацвер аварыя была лакалізаваная, і латвійскія ўлады заняліся падлікам шкоды.
Улады Латвіі лічаць, што беларускі бок занізіў маштабы аварыі. На іх думку, у раку патрапіла значна больш дызпаліва, бо пляма расцягнулася па рацэ амаль на 100 кіламетраў, замест прагназаваных 10.