Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 3031  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнку зрабілі апошняе папярэджанне
17:23, 30/03/2007

Адміністрацыйная рада Міжнароднай арганізацыі працы "настойліва заклікае" урад Беларусі "адмовіцца ад прапанаванага праекту канцэпцыі заканадаўства аб прафсаюзах і перагледзець усе свае заканадаўчыя акты". Пра гэта гаворыцца ў заключэннях па выніках 298-ай сесіі Адміністрацыйнай рады, размешчаных на афіцыйным сайце МАП. Нагадаем, у снежні мінулага года Савет міністраў Еўразвяза выключыў Беларусь з Генеральнай сістэмы прэферэнцый (ГСП). Рашэнне ўступіць у сілу праз шэсць месяцаў – у чэрвені 2007 года. Умова, выкананне якой дазволіць Беларусі пазбегнуць вываду з ГСП, – палепшыць за гэты час сітуацыю з прафсаюзамі.

МАП заклікае беларускі ўрад забяспечыць усім арганізацыям працаўнікоў і працадаўцаў магчымасць "без якіх-небудзь абмежаванняў або ўмяшанняў звонку здзяйсняць сваю дзейнасць і карыстацца правам на свабодную рэгістрацыю".

Адміністрацыйная рада таксама заклікала ўрад Беларусі падтрымліваць цеснае супрацоўніцтва з Міжнародным бюро працы ў мэтах рэалізацыі ўсіх рэкамендацый Камісіі па расследаванні, паведамляе БелаПАН.

У дакуменце таксама адзначаецца, што МАП будзе "строга сачыць за развіццём падзей".

Нагадаем, што на сесіі Адміністрацыйнай рады быў прадстаўлены даклад аб прынятых урадам Беларусі мерах для выканання рэкамендацый Камісіі па расследаванні МАП. У дакладзе, у прыватнасці, адзначалася, што падчас тэхнічных кансультацый у Жэневе 8-9 лютага 2007 года паміж урадавай дэлегацыяй Беларусі і Дэпартаментам міжнародных працоўных норм былі разгледжаныя чатыры кіраўнікі новага законапраекта аб прафсаюзах. "Міжнароднае бюро працы (МБТ) адзначыла, што праект закона, разгледжаны на гэтай тэхнічнай нарадзе, не ўлічвае ні зробленыя ім раней заўвагі, ні заўвагі Камітэта экспертаў, – падкрэслівалася ў дакладзе. – МБТ было асабліва занепакоенае тым, што ў новым законе зроблены ўпор на пытанне "прадстаўнічасці" і не нададзеная ўвага кардынальнаму пытанню аб праве прафсаюзных арганізацый на свабоднае фармаванне і бесперашкодную дзейнасць".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: