Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскія памежнікі асцерагаюцца пранікнення тэрарыстаў цераз Беларусь 10:58, 30/03/2007
“Самая вялікая пагроза на расейска-беларускай мяжы – гэта пазапраўная міграцыя і пранікненне асоб, якіх мы адносім да магчымых тэрарыстаў”, – заявіў на брыфінгу 29 сакавіка начальнік Памежнага ўпраўлення ФСБ Расеі па Пскоўскай вобласці палкоўнік Іван Бабрашоў, паведамляе Пскоўскае агенцтва інфармацыі.
Па яго словах, гэта могуць быць грузіны, чачэнцы і прадстаўнікі “іншых дзяржаў, якія звязаныя з тэрарыстамі”.
Ён растлумачыў, што паміж Беларуссю і Грузіяй існуе бязвізавы абмен. У Грузіі можна купіць квіток на самалёт і прыляцець у Беларусь, а адтуль ужо патрапіць у Расею. Беларускую мяжу памежнікі ахоўваюць толькі аператыўным спосабам – там няма вайсковых нарадаў. Нарады там выстаўляюць, толькі калі ёсць аператыўная інфармацыя пра магчымае перамяшчэнне кантрабанднага грузу або пранікненне асоб з тэрыторыі Грузіі.
Па словах Бабрашова, у 2006 годзе пскоўскія памежнікі затрымалі 45 жыхароў Грузіі, якія нелегальна спрабавалі патрапіць ў РФ.