Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амбасадар Расеі: Мы можам падняць цану на газ да 200 даляраў 17:45, 30/03/2007
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што здыманне "Белтрансгазам" 18-даляравай надбаўкі на прыродны газ, які адпускаецца спажыўцам, адмоўна можа адбіцца на ходзе перамоўнага працэсу па стварэнні газатранспартнага СП з Газпромам і ў выніку прывесці да росту цаны на газ для Беларусі.
"Калі не памыляюся, гэтая 18-даляравая надбаўка была ў ацэнцы бізнэсу, і ствараць форс-мажорнае становішча я б, слова гонару, не хацеў", – заявіў расейскі амбасадар, адказваючы ў пятніцу на пытанне "Інтэрфакса".
"Наколькі я цямлю, у падпісаным газавым пагадненні гаворыцца, што калі такія рэчы здараюцца па такім паказчыку, то цана газу неадкладна можа стаць 201 даляр за 1 тыс. кубаметраў", – сказаў А.Сурыкаў. "Таму гэтага рабіць не трэба", – лічыць ён.
Па яго словах, "не трэба бурыць бізнэс, бо гэта СП, і там, як мінімум, прыбытак павінен палавініцца". "Мабыць, 18 даляраў фармуюць прыбытковую працу "Белтрансгаза". Калі хочуць атрымаць стратную, то я гэтага не разумею", – заявіў дыпламат. Пры гэтым ён выказаў перакананасць, што "бакі дамовяцца, і цягам першага паўгоддзя "Белтрансгаз" і Газпром сфармуюць сумеснае прадпрыемства".
Акрамя таго, А.Сурыкаў адзначыў, што расейскі бок у свой час "пагадзіўся з крайнімі ацэнкамі кошту "Белтрансгаза" на ўзроўні 5 млрд. даляраў". Хоць, па яго словах, "па папярэдніх ацэнках кошт "Белтрансгаза" ацэньваўся на ўзроўні ад мінус 480 млн. даляраў да плюс 5,3 млн. даляраў".