Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея назвала «піарам» планы Беларусі па здабычы нафты ў Венесуэле 17:32, 30/03/2007
Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Расеі ў Менску Аляксандр Сурыкаў лічыць удзел Беларусі ў здабычы нафты ў расейскіх рэгіёнах эканамічна больш выгодным, чым у далёкім замежжы. "На сёння мною гэта (намер Беларусі здабываць нафту ў Венесуэле – ІФ) расцэньваецца як піар-акцыя. Трэба ўваходзіць на расейскі рынак і здабываць нафту там", – заявіў расейскі дыпламат журналістам у пятніцу ў Менску, паведамляе “Інтэрфакс”.
"Іншае пытанне, там (у Расеі – ІФ) таксама трэба ўдзельнічаць у конкурсах і выйграваць іх", – сказаў А.Сурыкаў. Пры гэтым ён адзначыў, што Беларусь без праблем магла б здабываць тыя самыя 2 млн. тон нафты, што плануецца рабіць у Венесуэле.
На карысць удзелу ў нафтаздабычы на тэрыторыі Расеі амбасадар сказаў, што "там усё ёсць: транспартныя схемы – трубы, чыгунка".
Па словах дыпламата, жаданне Беларусі здабываць нафту ў далёкім замежжы "ніякіх расейскіх інтарэсаў не падрывае". "Гэта звычайнае дыверсіфікаванне паставак і жаданне сысці ад аднаго манапаліста", – заявіў А.Сурыкаў. Але пры гэтым ён лічыць важным "глядзець эканоміку". "Гэта (здабыча нафты ў далёкім замежжы – ІФ) будзе даражэйшым, улічваючы і той факт, што з падпісаннем гандлёвага пагаднення мы (Беларусь і Расея – ІФ) дойдзем да адзінай мытнай прасторы", – адзначыў расейскі амбасадар.