Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Моладзь змагаецца за свабоду (Фота) 15:08, 30/03/2007
На наступны дзень пасьля сьвяткаваньня Дня Волі ў Салігорску судзілі вядомых моладзевых актывістаў Уладзіміра Шылу й Дзяніса Карнова. У той жа дзень, салігорскія актывісты “Маладога Фронта” пачалі вывешваць бел-чырвона-белыя сьцягі ў цэнтры горада. Ноччу на мурах дамоў зьявіліся дзесяткі графіці "Свабоду Дашкевічу" (лідэру арганізацыі, зьняволенаму на паўтара гады), былі распаўсюджаныя ўлёткі з заклікам вызваліць палітвязьняў.