Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міліцыянты будуць свяціцца ў цемры 12:25, 30/03/2007
Неўзабаве ў форму вопраткі супрацоўнікаў беларускай міліцыі будзе занесены шэраг зменаў. Пра гэта сёння паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў.
У прыватнасці, ён сказаў, што некалькі зменіцца колер формы, а самае галоўнае – яна будзе мець святлоадбівальныя элементы. Звязана гэта найперш з неабходнасцю гарантаваць бяспеку супрацоўнікаў. Праца па распаўсюджванні такіх элементаў праводзіцца і сярод насельніцтва. "Міністр унутраных спраў таксама будзе насіць форму з святлоадбівальнымі элементамі", – дадаў Уладзімір Навумаў.