Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Атрутны» дым распаўсюджваецца па Полацкім раёне 10:00, 30/03/2007
З вечара 28 сакавіка з-за дзвярэй склада ядахімікатаў, размешчанага на тэрыторыі Адаменскага сельсавета Полацкага раёна, распаўсюджваецца дым ад гарэння невядомага рэчыва, піша “Комсомольская правда в Беларуси”. Эксперты ўзялі спробы, але вынікі аналізаў будуць гатовыя пазней. Змагацца з невядомым рэчывам наўздагад супрацоўнікі МНС не рызыкуюць. На злапомным складзе захоўваецца больш за сотню разнавіднасцяў атрутных рэчываў, якое насамрэч распаўсюджвае дым, невядома.
Пакуль на задымленую прастору проста падаюць двухвокіс вугляроду. Гэтае пенаватае рэчыва перашкаджае ўзгаранню і далейшаму распаўсюджванню невядомага хімікату. Для жыхароў вёскі Грамошча, якая знаходзіцца ў трох кіламетрах ад атрутнага склада, відавочнай пагрозы няма – вецер дзьме ў паўночны бок. Але без адмысловай патрэбы, папярэдзілі ў МНС, на вуліцу лепш не выходзіць.
У МНС Беларусі, як паведамляе выданне, інфармацыю аб эвакуацыі населеных пунктаў, якія апынуліся зблізку месца здарэння, не пацвярджаюць.