Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ацяпленне ў адміністрацыйных будынках Менска адключаць з 30 сакавіка 11:40, 30/03/2007
У адміністрацыйных будынках Менска з 30 сакавіка адключаць ацяпленне, гаворыцца ў загадзе старшыні Менскага гарадскога выканаўчага камітэта Міхаіла Паўлава, тэкст якога маецца ў распараджэнні "Інтэрфакса".
"У сувязі з спрыяльнымі пагоднымі ўмовамі адключыць з 30 сакавіка ацяпленне ў адміністрацыйных і вытворчых будынках, акрамя будынкаў архіваў, тэатраў, музеяў, бібліятэк і лазняў", – гаворыцца ў дакуменце. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскладзены на менскае гарадское ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў і філіял Энерганагляд РУП “Мінскэнерга”.