Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Партыя БНФ: засяродзімся на веснавых акцыях 11:01, 02/04/2007
30 сакавіка на паседжаньні Палітычнай камісіі Партыі БНФ абмяркоўвалася палітычная сытуацыя ў краіне й хада кааліцыйных перамоваў. Была высока ацэненая падрыхтоўка й ладжаньне Дня Волі 25 Сакавіка ў Менску. Нават улады змушаныя былі ўскосна прызнаць гэты дзень як сьвята незалежнасьці. Досьвед 25 Сакавіка паказаў, што дэманстрацыйны патэнцыял у грамадзтве ёсьць, і ў бліжэйшыя веснавыя тыдні асноўная ўвага Партыі БНФ будзе зьвернутая на “Чарнобыльскі Шлях” у Менску й у рэгіёнах.
Паводле рэкамэндацыі камісіі старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка на бліжэйшым паседжаньні Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў прапануе засяродзіцца ў красавіку на падрыхтоўцы масавых акцыяў: “Чарнобыльскага Шляху” 26 красавіка й Дня працы 1 траўня.
В.Вячорка мае і надалей настойваць на прыняцьці ўсімі суб’ектамі АДС асноўных палажэньняў праекту пагадненьня “Кампраміс дзеля адзінства”. Ён прадугледжвае правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў у траўні, пасьля паразуменьня ўсіх асноўных палітычных структураў наконт рашэньняў Кангрэсу.
Палітычная камісія – кансультацыйная структура, у якую ўваходзяць старшыня, намесьнікі старшыні, кіраўнікі камісіяў і лідэры абласных арганізацыяў Партыі БНФ