Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
23 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Магілёўскіх праваабаронцаў высяляюць
11:24, 02/04/2007

Магілёўскі праваабарончы цэнтар ды мясцовая філія Беларускага Хэльсінскага камітэту атрымалі паведамленьне з прапановай скасаваць дамову на арэнду памяшканьня. Патрабаваньне ўправы маёмасьці Магілёўскага гарвыканкаму матывуецца тым, што арганізацыі парушылі ўмовы арэнды. Згодна паведамленьню, субарандатар офісу – дабрачыннае грамадзкае аб’яднаньне “Водгук” – займае памяшканьне без адпаведнага дакумэнтальнага рашэньня ўправы маёмасьці й ЖЭУ №20.

Праваабаронцы кажуць пра беспадстаўнасьць прэтэнзіяў. Паводле кіраўніка Магілёўскага праваабарончага цэнтру Барыса Бухеля, яны маюць усе неабходныя дакумэнты, падпісаныя прадстаўнікамі камунальных службаў і ўправай маёмасьці. Праваабаронца мяркуе, што ўлады папросту шукаюць зачэпкі, каб пазбавіць іх памяшканьня ды юрыдычнага адрасу. На імя старшыні аблвыканкаму Барыса Батуры скіраваны ліст з патрабаваньнем адклікаць паведамленьне пра скасаваньне дамовы як неабгрунтаванае, паведаміў Барыс Бухель.

Нагадаем, тыдзень таму без уласнага офісу засталася мясцовая філія Партыі БНФ. Управа юстыцыі адмовілася падоўжыць дамову на арэнду, паведамляе «Польскае радыё».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: