Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад беларускіх сельгасвытворцаў рэнтабельнай працы. "Хопіць укідваць у сяло трыльёны рублёў і не мець ад гэтага аддачы. Ні на якія датацыі не разлічвайце", – заявіў кіраўнік дзяржавы, наведваючы ў аўторак з працоўнай паездкай Капыльскі раён Менскай вобласці.
"Сёння проста ялавічына, свініна, карма і кукуруза не патрэбныя. У вас павінны быць свае грошы", – адзначыў А.Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніцтва Менскай вобласці, Капыльскага раёна і ЗАТ "Капыльскае", паведамляе “Інтэрфакс”.
Прэзідэнт папярэдзіў: "Няма прыбытку, няма грошай – да спаткання". "Усё павінна быць пэўна да капейкі пралічана, мяса, малако павінны быць рэнтабельныя", – падкрэсліў А.Лукашэнка
Па яго словах, "сёлета ні ў вас (у Менскай вобласці – ІФ), ні ў іншых абласцях праблем не павінна быць". "Мы з вамі ўжо працуем 13 гадоў", – заявіў А.Лукашэнка, падкрэсліўшы, што "парадак на зямлі павінен быць ідэальным".