Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 34 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



20-22 красавіка Ў Менску пройдзе "Дударскі Фэст"
11:57, 03/04/2007

У Беларусі хутка пашыраецца грамадскі рух па вяртанню аднаго з самых старажытных і містычных беларускіх інструментаў - дуды (беларускай валынкі).

4 мая 2006 г. быў пакладзены пачатак традыцыі правядзення штогадовага "Дударскага фэсту", мэта якога склікаць на сустрэчу дудароў і стварыць умовы для іх творчага супрацоўніцтва. "Дударскі фэст 2006" выклікаў беспрэцэдэнтную ўвагу СМІ - здымачныя групы 6 тэлеканалаў, журналісты 5 радыёстанцый і 12 газет. Падрыхтаваны прафесійны запіс фестываля (мастэрынг студыі DP-records). Чарговы фестываль - "Дударскі фэст 2007" - адбудзецца 20-22 красавіка ў Мінску. Гэта вялікая сустрэча беларускіх дудароў пры ўдзеле гасцей з Польшчы і Літвы. У праграме 2 канцэрты – 20 красавіка ў КЗ "Мінск" (малая зала) і 22 красавіка ў клубе "Спэп". 21 красавіка пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай "Традыцыі захавання дударскай традыцыі".

На фестывальных сцэнах будуць гучаць беларускія, галісійскія, шатландскія, шведскія і латышскія дуды. У фестывалі будзе прадстаўлена дударская музыка ўсіх накірункаў - ад традыцыйнага фальклора і да рока з дудамі. Гурт "Стары Ольса" выканае сярэднявечныя еўрапейскія танцы і старадаўнія беларускія песні. Рок-гурт Litvintroll выступіць "у акустыцы" з сапраўднай атландскай дудой. "Келіх кола" прадставіць публіцы беларускі і латгальскі фальклор 30-х гадоў - спалучэнне беларускіх дудаў з нямецкім акардэёнам. Дудары Юрась Панкевіч і Дзяніс Сухі прадставяць рэканструкцыю аўтэнтычнай беларускай манеры грання на дудзе. Магілёўскі гурт "За парогам" пакажа галісійскую дуду. Гурт "Ліцьвінскі хмель" і "Testamentum terrae" (Мінск) выступяць на фестывалі з праграмай, дзе будзе прадстаўлена і беларуская, і еўрапейская дударскія традыцыі.

У фэсце будзе ўдзельнічаць адзін з самых паважаных беларускіх майстроў дуды - Алесь Лось, які са сваёй капэлай выканае дударскую музыку розных рэгіёнаў Беларусі. Гурт Ceilidh Ceol сыграе традыцыйную ірландскую і шатландскую музыку, выкарыстоўваючы шатландскую дуду. Сваю дударскую традыцыю прадставяць аўтэнтычныя музыкі з Польшчы і Літвы. Фольклорны гурт "Кудзьмень" пазнаёміць публіку з беларускай дударскай музыкай у спалучэнні з традыцыйнымі беларускімі мужчынскім спевамі.

На апошнім канцэрце ў клубе "Стэп" гурт Litvintroll выканае рок-праграму з выкарыстаннем беларускіх і шатландскіх дудаў.

Праграма фэсту:

20 красавіка ў малай залі к/з Мінск адкрыцьцё "Дударскага Фэсту". Удзельнічаюць: "Стары Ольса", "Тэстамент", "Келіх кола" (Беларусь), Mosaic, Dudziarzy Wielkopolski (Польшча), Vydraga (Літва"). Пачатак 19:00. Даведкі: 6490888, 7662425

22 красавіка ў клуб"Стэп" працяг "Дударскага фэсту". Удзельнічаюць: "За парогам", "Капэля Алеся Лася", "Кудзьмень", "Літвінтроль", "Келіх кола", "Ліцьвінскі хмель", "Стары Ольса", Dudziarzy Wielkopolski (Польшча), Vydraga (Літва").

Пачатак 14:00.

Даведкі: 6490888, 7662425



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: