Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Газпром» і Беларусь абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў газавай сферы 17:34, 03/04/2007
Сёння, 3 красавіка, у цэнтральным офісе ААТ "Газпром" адбылася працоўная сустрэча старшыні праўлення Аляксея Мілера і Міністра энергетыкі Беларусі Аляксандра Азярца.
Як паведамілі ІА REGNUM ва ўпраўленні інфармацыі ААТ "Газпром", бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў газавай сферы. У прыватнасці, быў разгледжаны ход падрыхтоўкі дамовы куплі-продажу 50% акцый ААТ "Белтрансгаз".
31 снежня 2006 года ААТ "Газпром" і ўрад Беларусі падпісалі пратакол, згодна з якім ААТ "Газпром" набудзе 50% акцый ААТ "Белтрансгаз" за 2,5 млрд. даляраў роўнымі плацяжамі цягам чатырох гадоў.
ААТ "Газпром" і ААТ "Белтрансгаз" 31 снежня 2006 года падпісалі кантракт на пастаўку і транзіт газу ў 2007–2011 гады. Пэўная цана расейскага газу пры пастаўках у 2007 годзе – 100 дал. за 1 тыс. куб.м. і формула цаны з 1 студзеня 2008 года (адпаведная формуле цаны пры пастаўках расейскага газу ў Еўропу).