Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 34 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Клімаву пагражае ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі?
12:47, 03/04/2007

Раніцай 3 красавіка ў Менску быў арыштаваны палітык Андрэй Клімаў. Супрацоўнікі міліцыі даставілі яго ў пракуратуру горада Менска. Яму інкрымінуецца злачынства, прадугледжанае артыкулам 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі (заклікі да гвалтоўнага звяржэння дзяржаўнага ладу). Пакуль незразумела ў парушэнні якой часткі арт. 361 КК РБ абвінавачваецца Андрэй Клімаў.

Падставай для крымінальнай справы стала публікацыя Андрэя Клімава, размешчаная на інтэрнэт-сайце Аб’яднанай грамадзянскай партыі пад загалоўкам “Revolution forever або Як правільна разбіраць цыганскага кабана ў год свінні”. У артыкуле Андрэй Клімаў піша пра дачыненне Аляксандра Лукашэнкі да выкраданняў і забойстваў лідэраў беларускай апазіцыі. Аднак інтэрнэт-сайт не з’яўляецца сродкам масавай інфармацыі. Улады даўно збіраюцца прыраўняць сайты да СМІ, аднак заканадаўча гэта дагэтуль не аформленае.

Прыводзім палажэнні арт. 361 КК РБ:

Артыкул 361 КК РБ. Заклікі да дзеянняў, накіраваных у шкоду знешняй бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспекі і абароназдольнасці

1. Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрады дзяржаве, або здзяйснення тэрарыстычнага акту або дыверсіі, або здзяйснення іншых дзеянняў у шкоду знешняй бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспекі і абароназдольнасці альбо распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, – караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленнем свабоды на тэрмін да трох гадоў.

2. Заклікі, звернутыя да замежнай дзяржавы, замежнай або міжнароднай арганізацыі, здзейсніць дзеянні ў шкоду знешняй бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспекі і абароназдольнасці альбо распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства – караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленнем свабоды на тэрмін да трох гадоў.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першага або другога сапраўднага артыкула, здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі, – караюцца пазбаўленнем свабоды на тэрмін ад двух да пяці гадоў.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: