Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 34 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віцэ-прэзідэнт Ірана: Расея прымушае Тэгеран пачаць узбагачэнне ўрану
15:58, 03/04/2007

Калі Расея адмовіцца пастаўляць ядзернае паліва ў Іран для карыстання на АЭС у Бушэры, гэта стане падставай для Тэгерана пачаць вытворчасць уласнага паліва, заявіў сёння, 3 красавіка, віцэ-прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі і адначасова кіраўнік Арганізацыі па атамнай энергетыцы Галям Рэза Агазадэ.

"Калі расейцы не хочуць пастаўляць нам паліва, у нас узнікае неабходнасць пачаць самастойна ўзбагачаць уран", – сказаў іранскі віцэ-прэзідэнт.

Акрамя таго, Агазадэ ў чарговы раз запэўніў журналістаў, перад якімі і была зробленая заява, што "фінансавыя бар`еры" ў стасунках з Расеяй былі вырашаныя.

Між іншым, сёння з`явілася інфармацыя, што перамовы Расеі і Ірана па фінансаванні праекту будаўніцтва АЭС Бушэр адновяцца пасля 8 красавіка, паведаміла крыніца, блізкая да перамоваў. Яна таксама адзначыла, што інфармацыя ад іранскага боку пра тое, што расейская дэлегацыя прыбудзе на перамовы яшчэ да 7 красавіка, з’яўляецца недакладнай.

“Росатом” разлічвае, што ў Ірана атрымаецца аднавіць графік фінансавання праекту будаўніцтва АЭС у Бушэры згодна з раней запланаваным. Такую заяву зрабіў журналістам кіраўнік Федэральнага агенцтва па атамнай энергіі (“Росатом”) Сяргей Кірыенка. Ён пацвердзіў, што ў сакавіку Іран пералічыў першы плацеж з моманту прыпынку фінансавання (снежань 2006 года) у аб`ёме, эквівалентным 10 млн дал. Усяго за I квартал Іран пералічыў па праекце сродкі, эквівалентныя 15 млн. дал. Пры гэтым, паводле заключаных дамоўленасцяў, штомесячны плацеж па праекце павінен складаць 23–25 млн. дал.

Як адзначыў Кірыенка, ажыццяўленне першага плацяжу "азначае, што, мабыць, іранскія калегі пераадолелі цяжкасці пры пераводзе разлікаў з даляраў у еўра".

Канфлікт вакол дабудоўкі АЭС у Бушэры, якую вядзе расейскі “Атомстройэкспорт”, і паставак туды ядзернага паліва пачаўся ў сярэдзіне лютага 2007 года. Тады расейскае Федэральнае агенцтва па атамнай энергіі паведаміла, што тэрміны пастаўкі паліва на АЭС у Бушэры могуць быць ссунутыя з прычыны незахавання іранскім бокам графіка плацяжоў. Па дадзеных “Росатома”, у іранскага боку ўзніклі складанасці з фінансаваннем праекту, затрымка складала 1 месяц – Іран з сярэдзіны студзеня 2007 года спыніў фінансаванне будаўніцтва. Акрамя таго, па неафіцыйнай інфармацыі, Тэгеран у IV квартале 2006 г. недаплаціў “Атомстройэкспорту” каля 40% неабходнай сумы.

26 сакавіка ЗАТ “Атомстройэкспорт” атрымала першы з моманту спынення фінансавання плацеж за будынак АЭС, аднак ён, па словах прадстаўнікоў “Росатома”, "далёка не кампенсуе ўзніклыя за перыяд неплацяжоў запатрабаванні пляцоўкі і здольны пакрыць толькі палову месячнага аб`ёму выдаткаў, неабходнага для нармальнага функцыянавання будоўлі".

21 сакавіка кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў аспрэчыў інфармацыю, якая з`явілася ў заходніх СМІ, пра тое, што Расея не будзе пастаўляць паліва на АЭС у Бушере датуль, пакуль Іран не спыніць узбагачэнне ўрану. Міністр адзначыў, што расейскі бок дзейнічае ў дачыненні праекту іранскай АЭС Бушэр у поўнай адпаведнасці з міжнароднымі абавязальніцтвамі РФ. Ён таксама паведаміў, што дзеянні расейскага боку ў дадзенай галіне нязменна кантралююцца Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі (МАГАТЭ). Заявы, якія з`явіліся ў заходняй прэсе, Лаўроў назваў "неахайнымі прыёмамі", мэтай якіх, верагодна, з`яўляецца жаданне пасварыць Расею і Іран.

Па матэрыялах Корреспондент.net, РосБизнесКонсалтинг


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: