Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка прыпыніў пастанову Кабміна аб прызнанні неканстытуцыйным указу аб роспуску Вярхоўнай Рады, паведамляе Корреспондент.net.
У ноч на аўторак, 3 красавіка, народныя дэпутаты кааліцыі Партыі рэгіёнаў, Сацпартыі і Кампартыі адмовіліся падпарадкавацца ўказу Прэзідэнта аб роспуску парламента. Вярхоўная Рада звярнулася да Канстытуцыйнага суду з прапановай разгледзець пытанне аб канстытуцыйнасці гэтага ўказу.
Уначы Кабмін сабраўся на экстранае паседжанне. Сябры ўрада падтрымалі пастанову парламента, якая назвала ўказ аб роспуску парламента антыканстытуцыйным, і прынялі пастанову аб мерах па выкананні гэтай пастановы. Дакумент падтрымалі ўсе сябры ўрада акрамя міністра замежных спраў Арсенія Яцэнюка і міністра абароны Анатоля Грыцэнкі. Апошні перакананы, што ўрад павінен выконваць указ Прэзідэнта аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады ў выпадку яго апублікавання.