Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Латвія следам за Расеяй ставіць у віну Беларусі пробкі на мяжы 14:05, 03/04/2007
На мяжы Латвіі і Расеі з латвійскага боку з’явілася чарга з 1550 грузавікоў, якая расцягнулася на дзесяткі кіламетраў. На КПП Церахава стаяць 1000 машын, на Грэбнева 550 – паведамілі ў службе памежаховы Латвіі. Да Вялікдня прагназуецца яшчэ большае павелічэнне чаргі, паведамляе SNGnews.ru. На думку экспертаў, павелічэнне чэргаў звязанае з увядзеннем Беларуссю чарговых абмежаванняў на транзіт па дарогах рэспублікі. 20 сакавіка ўлады Беларусі прынялі рашэнне абмежаваць дапушчальную масу грузавікоў, якія едуць цераз тэрыторыю краіны.
У Латвіі такіх абмежаванняў няма, і таму грузапаток быў пераарыентаваны на Латвію, піша РІА “Новости”.
Летась у Латвіі ўжо адбываўся транзітны крызіс, які меў такія прычыны. Тады ён быў выкліканы неўрэгуляванай транзітнай спрэчкай паміж Літвой і Беларуссю. Увосень 2006 года на мяжы Латвіі і Расеі ўвесь час стаялі чэргі ў 1500–2000 грузавікоў, якія чакаюць мытнага надгляду.
Для пераадолення крызісу ўлады Латвіі праводзілі спецыяльныя кансультацыі з амбасадай Расеі ў Латвіі, аднак было высветлена, што віны абедзвюх краін у стварэнні пробак на мяжы няма.
У дадзены момант вядуцца перамовы па арганізацыі новага КПП на мяжы Латвіі і Расеі ў мястэчку Опулі.
А пакуль, як паведаміла Пскоўскай Стужцы Навін прэс-сакратарка Себежскай мытні Аляксандра Заплаціна прычыну дадзенай сітуацыі на мяжы себежскія мытнікі бачаць у тым, што з латвійскага боку існуе толькі два пункты пропуску: «Церахава» і «Грэбнева». Акрамя таго, на павелічэнне колькасці машын магло паўплываць сезоннае зачыненне дарог на прасушку: менавіта таму магла павялічыцца колькасць жадаючых перасекчы мяжу па федэральнай трасе цераз пункт «Церахава».
Па словах Аляксандры Заплацінай, себежскія мытнікі працуюць на мяжы намаганняў, у 2,5–3 разы перавышаючы прапускную здольнасць КПП «Бурачкі». Для паспяховай працы прыцягнутыя дадатковыя спецыялісты.
Нагадаем, што савет прымежнага з Расеяй Лудзенскага раёна Латвіі сёння вырашыць пытанне аб абвяшчэнні надзвычайнага становішча ў рэгіёне. Такі крок звязаны з сітуацыяй на мяжы з РФ, якая “стала проста пагрозлівай” з прычыны велікагрузных аўтамабіляў, якія там накапіліся.