Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Анатоль Лябедзька: «Я назваў бы гэта вясновым абвастрэннем» 12:08, 03/04/2007
Арышт дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га склікання, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Клімава прэс-цэнтру Хартыі’97 пракаментаваў лідэр АГП Анатоль Лябедзька: “Для нас арышт сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Клімава – чарговы эпізод той палітыкі рэпрэсій, якую праводзяць улады. Толькі сёлета мы сутыкнуліся з трыма абуральнымі прыкладамі адкрытых палітычных рэпрэсій. Спачатку быў арыштаваны Дзяніс Дзянісаў, і сёння ніводны юрыст не растлумачыць, чаму гэты малады чалавек знаходзіцца ў турме. Выпадак з Крысцінай Шацікавай – гэта вяртанне да палітычнай псіхіятрыі сталінска-брэжнеўскіх часоў. І вось цяпер Андрэй Клімаў. Я назваў бы гэта вясновым абвастрэннем. Як толькі ўзрастае вулічная палітычная актыўнасць, рука рэжыму цягнецца да наручнікаў. Гэта мы бачым цягам 13 гадоў, і нічога не змянілася ў 2007 годзе. Уладзе вельмі не падабаюцца самастойныя і самадастатковыя людзі, якія могуць уплываць на навакольных”.