Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Лукашэнка 3–4 красавіка здзейсніць працоўную паездку па рэгіёнах краіны, паведамілі "Інтэрфаксу" ў аўторак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Чакаюць, што ў першы дзень працоўнай паездкі кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з арганізацыяй сяўбы яравога ячменю па інтэнсіўных тэхналогіях і з выкарыстаннем сучаснай высокапрадукцыйнай сельскагаспадарчай тэхнікі, з развіццём сацыяльнай сферы сяла, ходам прац па выкананні праграмы адраджэння і развіцця сяла ў Менскай вобласці", – паведамілі ў прэс-службе.
Асноўная ўвага падчас паездкі кіраўніка дзяржавы па рэгіёнах будзе нададзеная ходу вяснова-палявых прац у Менскай і Берасцейскай абласцях, адзначылі ў прэс-службе.