Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 34 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Юшчанка вывеў Мароза з склада СНБА
17:11, 03/04/2007

Прэзідэнт вывеў з Савета нацыянальнай бяспекі і абароны старшыню парламента Аляксандра Мароза і ўвёў у СНБА першага намесніка кіраўніка, в.а. кіраўніка СБУ Валянціна Налівайчанку і начальніка галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Аляксандра Кіхценку..

Пра гэта гаворыцца ў тэксце ўказу ад 3 красавіка. Раней прадстаўнік Прэзідэнта ў Вярхоўнай Радзе Раман Зварыч паведаміў, што Юшчанка разглядае магчымасць правядзення паседжання Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, паведамляе «Корреспондент».

Цяпер у Сакратарыяце Прэзідэнта праходзіць сустрэча кіраўніка дзяржавы Віктара Юшчанкі і прэм`ер-міністра Украіны Віктара Януковіча.

Раней Прэзідэнт звярнуўся да генеральнага пракурора Аляксандра Мядзведзькі з просьбай праверыць законнасць рашэнняў Вярхоўнай Рады, прынятых пасля апублікавання ўказу аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў парламента.

Як паведамлялася, 3 красавіка фракцыя Партыі рэгіёнаў заклікала Юшчанку неадкладна склікаць паседжанне СНБА.

21 сакавіка Віктар Юшчанка вывеў міністра эканомікі Анатоля Кінаху з складу Рады нацыянальнай бяспекі і абароны.

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка таксама прыпыніў пастанову Кабміна аб прызнанні неканстытуцыйным указу аб роспуску Вярхоўнай Рады.

Сёння раніцай у Канстытуцыйны суд Украіны накіраваная дакладная запіска, падпісаная 53 дэпутатамі кааліцыі, паведаміў першы намеснік лідэра фракцыі Партыі рэгіёнаў Васіль Кісялёў.

У запісцы дэпутаты просяць КС даць заключэнне на прадмет канстытуцыйнасці ўказу прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі, падпісанага ў панядзелак, аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады і прызначэнні пазачарговых выбараў у парламент на 27 траўня.

Увечары 2 красавіка Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка распусціў Вярхоўную Раду Украіны і прызначыў пазачарговыя выбары парламента на 27 траўня. Адпаведны ўказ Прэзідэнта апублікаваны ў афіцыйным выданні “Офіційний вісник Президента України”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: