Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Андрэю Клімаву адмоўлена ў дзяжурным адвакаце 14:14, 03/04/2007
Арыштаванаму сёньня раніцай апазіцыйнаму лідэру Андрэю Клімаву, які быў дастаўлены ў Пракуратуру Менска было адмоўлена ў дзяжурным адвакаце. Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што пасьля прад’яўленьня абвінавачваньня ў злачынстве, прадугледжанага часткай 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэксу Беларусі ён дастаўлены ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Падрабязна гэты артыкул, які, дарэчы, ў судовай практыцы Беларусі выкарыстоўваецца ўпершыню, мае назву “Заклікі да дзеяньняў, скіраваных на нанясеньне шкоды знешняй бясьпекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасьці, нацыянальнай бясьпекі і абароназдольнасьці”. Па інфармацыі, якая стала вядома праваабаронцам, Андрэй Клімаў абвінавачваецца па частцы 3 гэтага артыкула: “публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнаму зьмяненьню канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрадзе дзяржаве, або здзяйсьненьню тэрарыстычнага акту або дыверсіі, ці здзяйсьненьню іншых дзеяньняў. скіраваных на шкоду знешняй бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспекі і абароназдольнасьці або распаўсюд матэрыялаў, якія ўтрымліваюць такія заклікі з выкарыстаньнем сродкаў масавай інфармацыі”.
Такім чынам Андрэю Клімаву пагражаюць зьняволеньнем на тэрмін ад двух да пяці гадоў.