Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Красуцкі: сустрэча прэзідэнтаў Украіны і Беларусі зноў пастаўленая пад пагрозу 10:25, 03/04/2007
Анатоль Красуцкі мяркуе, што палітычная сітуацыя ва Украіне ставіць пад пытанне магчымасць правядзення сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Украіны. Каментуючы роспуск Вярхоўнай Рады, намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД “палаты прадстаўнікоў” выказаў шкадаванне ў сувязі з рашэннем Віктара Юшчанкі.
"Палітычны напал у краіне не спадае, нягледзячы на пройдзены этап пасля прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў. Усе гэтыя дзеянні не ў інтарэсах Украіны. Галоўнае, каб усім хапіла мудрасці не весці народ на барыкады і вырашаць усе пытанні цывілізаваным шляхам", – заявіў Красуцкі. Пры гэтым ён лічыць, што па эканамічных стасунках Беларусі і Украіны палітычны крызіс у Кіеве “моцна не ўдарыць”.
У сваю чаргу, старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка ўхваляе рашэнне Віктара Юшчанкі распусціць парламент. "Ад прэзідэнта такі крок запатрабаваў пэўнай мужнасці, улічваючы яго паводзіны цягам апошняга года, калі праводзіліся бясконцыя круглыя сталы. Некаторыя вузлы, калі яны не развязваюцца, даводзіцца рассякаць", – заявіў Вінцук Вячорка.
Старшыня Партыі БНФ выказаў надзею на аб’яднанне ўкраінскіх дэмакратычных сілаў, "амбіцыі і супрацьборства якіх негатыўна паўплывала на іх сумарны рэйтынг", паведамляе “Тэлеграф” з спасылкай на БелаПАН.