|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Загад Юшчанкі аб роспуску парламента разгледзіць Канстытуцыйны суд 11:53, 03/04/2007 У дакладной запісцы дэпутаты просяць Канстытуцыйны суд даць заключэнне на прадмет канстытуцыйнасці ўказу прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі, падпісанага ў панядзелак, аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады і прызначэнні пазачарговых выбараў у парламент на 27 траўня. Акрамя таго, па словах Кісялёва, у аўторак плануецца накіраваць пазоў аб незаконнасці ўказу Прэзідэнта аб роспуску парламента ў адзін з мясцовых раённых судоў, не ўдакладніўшы пры гэтым, у які менавіта. У ноч на аўторак, 3 красавіка, народныя дэпутаты кааліцыі Партыі рэгіёнаў, Сацпартыі і Кампартыі адмовіліся падпарадкавацца ўказу Прэзідэнта аб роспуску парламента. Пасля таго, як Вярхоўная Рада звярнулася да Канстытуцыйнага суду з прапановай разгледзець пытанне аб канстытуцыйнасці гэтага ўказу, было прынятае рашэнне сабрацца зноў а 10 гадзіне раніцы. Гэта была апошняя заява, прынятая парламентам падчас пазачарговага паседжання. Раней Вярхоўная Рада адмяніла ўказ аб спыненні паўнамоцтваў складу ЦВК 2004 года. Такім чынам, у выпадку датэрміновых выбараў ва ўкраінскі парламент яны будуць праходзіць пры ЦВК на чале з Сяргеем Ківалавым, дэпутатам фракцыі Партыі рэгіёнаў. Пры гэтым парламент прыняў пастанову, якая забараняе ўраду вырабляць дзеянні па арганізацыі і фінансаванні датэрміновых выбараў у парламент, якія Юшчанка прызначыў на 27 траўня. Уначы Кабмін сабраўся на экстранае паседжанне. Сябры ўрада падтрымалі пастанову парламента, якая назвала ўказ аб роспуску парламента антыканстытуцыйным, і прынялі пастанову аб мерах па выкананні гэтай пастановы. Дакумент падтрымалі ўсе сябры ўрада, акрамя міністра замежных спраў Арсенія Яцэнюка і міністра абароны Анатоля Грыцэнкі. Апошні перакананы, што ўрад павінен выконваць указ Прэзідэнта аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады ў выпадку яго апублікавання. 2 красавіка Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка распусціў Верхавую Раду Украіны і прызначыў пазачарговыя выбары парламента на 27 траўня. ПАРЕ: Указ Юшчанкі павінен разгледзець КС Канстытуцыйны суд павінен неадкладна даць адказ на пытанне, ці адказвае Асноўнаму закону ўказ Прэзідэнта аб спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады, лічыць дакладчыца маніторынгавага камітэта ПАРЕ Ханне Севярынсан. У інтэрв`ю Нямецкай хвалі яна выказала перакананне, што "неадкладны разгляд Канстытуцыйным судом Украіны адпаведнасці Асноўнаму закону Віктара Юшчанкі можа зняць небяспеку паглыблення палітычнага крызісу". Севярынсан сказала, што падзяляе занепакоенасць Віктара Юшчанкі імкненням урадавай кааліцыі сфармаваць канстытуцыйную большасць у Вярхоўнай Радзе. На меркаванне дакладчыка ПАРЕ, спробы ўрада перабраць усю поўнасць улады ў краіне супярэчаць духу Канстытуцыі. Ханне Севярынсан лічыць, што пры ўмове пацверджання канстытуцыйнасці ўказу кіраўніка дзяржавы, пазачарговыя выбары з’яўляюцца прымальным выхадам з цяперашняй сітуацыі. "Гэта абсалютна нармалёва, калі няма іншага выхаду. Я спадзяюся, што прававыя падставы для такога рашэння досыць пераканаўчыя", – адзначыла дакладчыца ПАРЕ. Па матэрыялах Корреспондент.net
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|