Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
77 адсоткаў вышэйшых службоўцаў у Расеі – выхадцы з спецслужбаў 12:05, 04/04/2007
Людзі, якія маюць дачыненне да спецслужбаў, займаюць 77% з тысячы найважнейшых дзяржаўных пасад у РФ, паведаміў радыёстанцыі “Эхо Москвы” былы дарадца прэзідэнта РФ па эканамічных пытаннях, прэзідэнт Інстытута эканамічнага аналізу, старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра па глабальнай свабодзе і росквіту Інстытута Катона Андрэй Іларыёнаў.
Па яго словах, тое, што "рэальная ўлада ў краіне засяроджаная ў руках карпарацыі сілавікоў, з`яўляецца адным з найважнейшых элементаў сілавой мадэлі дзяржаўнай, грамадска-палітычнай і эканамічнай прылады Расеі".
"Сам па сабе факт знаходжання ва ўладзе прадстаўнікоў сілавых падраздзяленняў не катастрафічны, – зазначыў Іларыёнаў. – Але калі прадстаўнікі спецслужбаў знаходзяцца на вяршыні ўлады, не кантраляваныя нікім, навыкі і досвед, у якіх яны выхоўваліся, становяцца навыкамі і прыёмамі дзяржаўнай улады, а ім там не месца".
Праявы гэтай мадэлі дзяржавы Іларыёнаў бачыць ва ўсіх сферах грамадскага жыцця: у Расеі замацавалася сілавая палітыка, сілавое прадпрымальніцтва, сілавая юрыспрудэнцыя і сілавая знешняя палітыка. Пры гэтым па якасці найважнейшых інстытутаў сучаснай дзяржавы цяперашняя Расея знаходзіцца ў канцы сусветнага спісу.