|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Лукашэнка хоча ў Еўропу, але адмаўляецца выконваць умовы ЕЗ 16:30, 04/04/2007
Свабодных выбараў не будзе Пры гэтым А.Лукашэнка падкрэсліў, што стасункі паміж рэспублікай і ЕЗ павінны будавацца "на ўзаемнай цікавасці і панукання з іх боку мы не дапусцім". "Думаю, Еўразвяз выпускае рэальны шанец дамовіцца з намі і мець у нашай асобе самага добрага партнёра", – сказаў беларускі кіраўнік. Па яго словах, Беларусь “ніколі не выступала супраць Еўропы”. “Але ім, бачыце, не спадабаліся нашы ўнутраныя праблемы, праблемы апазіцыі, ім не спадабалася наша выбарчае заканадаўства”, – адзначыў А.Лукашэнка. Пры гэтым ён сказаў, што "мы ж не ўмешваемся ў іх справы, напрыклад, Францыі, дзе выбары праводзіць МУС". "Вы ўяўляеце, калі б у нас прэзідэнцкія выбары праводзіла МУС, а не Цэнтрвыбаркам", – зазначыў А.Лукашэнка. Пакаранне смерцю не адменяць Акрамя таго, па яго словах, Захад патрабуе ад Беларусі адмены пакарання смерцю. "Але ў нас жа праведзены рэферэндум па гэтым пытанні, і я не ў сілах гэта адмяніць. Чаму Еўразвяз не патрабуе ад амерыканцаў адмяніць пакарання смерцю?", – задаў пытанне кіраўнік дзяржавы. А.Лукашэнка заявіў, што Беларусь не прымае "падвойныя, патройныя стандарты". "У нас ёсць свае інтарэсы, і яны не супярэчаць еўрапейскім", – заявіў беларускі кіраўнік. Па яго словах, Беларусь сёння рашае “вялізныя праблемы для Еўропы”. “Гэта тычыцца барацьбы з транзітам наркотыкаў, зброі, ядзерных тэхналогій і матэрыялаў. Бо колькі мы гэтага затрымлівалі. У нас самая бяспечная мяжа, дык што яшчэ трэба еўрапейцам?”, – зазначыў А.Лукашэнка. Пры гэтым, паводле беларускага кіраўніка, Захад "зацыкліўся на нейкія правы чалавека". "Самае галоўнае права чалавека – гэта права на жыццё, на працу, заработную плату. У нас што, гэтыя пытанні горш вырашаюцца?”, – спытаўся А.Лукашэнка. Апазіцыйная прэса не з’явіцца Акрамя таго, паводле Лукашэнкі, “яны кажуць пра свабоду СМІ. Напрамілы бог, хай пішуць апазіцыйныя газеты, але яны ўжо дайшлі да таго, што прапаноўваюць дзяржаве распаўсюджваць гэтыя апазіцыйныя газеты”. “Гэтага нідзе няма, і мы гэтага рабіць не будзем”, – заявіў кіраўнік Беларусі. Палітвязняў не вызваляць Ён падкрэсліў, што “нам прад`яўляюць непрымальныя прэтэнзіі, яны як цвердалобыя бараны, уперліся ў гэтыя вароты і, напрыклад, патрабуюць вызваліць нейкіх палітвязняў”. "У нас няма палітычных артыкулаў, і мы ім паказалі, завошта асудзілі гэтых людзей. Гэта людзі, якіх еўразвязаўцы за свае грошы пхалі на барыкады, і ім (Захаду – ІФ) хочацца іх адтуль выцягнуць”, – сказаў А.Лукашэнка. У сувязі з гэтым ён заявіў: "Добра, прыйдзіце, прызнайце, што вінаватыя, папросіце прабачэння перад беларусамі і скажыце: "давайце вырашаць пытанні”. Просіць зняць санкцыі Лукашэнка лічыць, што "для пачатку дыялогу Еўразвяз павінен зняць санкцыі ў дачыненні нашых людзей, дзяржаўных службоўцаў". Акрамя таго, як адзначыў А.Лукашэнка, "калі вы (Еўразвяз – ІФ) увядзеце санкцыі па Абагульненай сістэме прэферэнцый, калі будзеце размаўляць з намі праз жалезную заслону і будзеце трымаць нас за горла, то мы ні на якія гутаркі не пойдзем". Лукашэнка таксама лічыць, што "расейцы не павінны сябе нерваваць" у сувязі з тым, што краіна выказвае намер і гатоўнасць нармалізаваць стасункі з Еўропай. Абыдзецца без расейскага газа? Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рэспубліка сёння далёка прасунулася ў пытаннях дыверсіфікавання паставак нафты, падкрэсліўшы, што гэты працэс не скіраваны супраць Расеі. "Мы далёка прасунуліся ў пытаннях дыверсіфікавання паставак нафты, гэты працэс пайшоў, і расейцы зразумелі, што мы можам замясціць іх пастаўкі", – адзначыў А.Лукашэнка ў інтэрв`ю журналістам у сераду ў Берасці. Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што "мы ні ў якім разе не маем намеру выкарыстаць гэта (дыверсіфікаванне – ІФ) як рычаг супраць Расеі". "Нам сёння пакуль выгодна працаваць з Расеяй у гэтым кірунку", – сказаў А.Лукашэнка. Ён не згодны з сцвярджэннямі расейскага боку пра тое, што намеры Беларусі здабываць нафту ў Венесуэле з`яўляюцца звычайнай піар-акцыяй. "Калі гэта і піар, то гэта добры піар", – сказаў кіраўнік Беларусі. Па яго словах, "Кітай у 2 разы далей знаходзіцца ад Венесуэлы, чым Беларусь, але здабывае там нафту". "Што, кітайцы – дурні? Мы бліжэй да Венесуэлы і неабавязкова везці ў Беларусь нафту, а яе можна абмяняць там на грошы, прывезці іх у краіну і купіць нафту, дзе выгодна", – заявіў А.Лукашэнка. Ён лічыць, што "нам трэба адцягнуцца ад разваг "далёка – недалёка", бо тыя самыя амерыканцы возяць нафту з Персідскага заліва". А.Лукашэнка паведаміў, што “мы далёка прасунуліся ў дыверсіфікаванні паставак нафты, і я не проста так лётаў у ААЭ, Іран”. Акрамя таго, па словах прэзідэнта, "з Азербайджанам сёння ідзе глыбокая распрацоўка пытанняў паставак нафты, той жа Казахстан побач". "Мы павінны быць гатовыя да таго, каб узяць нафту і прывезці ў Беларусь. І калі складуцца форс-мажорныя акалічнасці, то, хоць магчыма і даражэй, але зможам паставіць нафту, але на каленах стаяць не будзем", – заявіў кіраўнік Беларусі. У сувязі з гэтым ён адзначыў: "Не думаю, што расейцы настолькі дурныя, каб прымусіць нас прывозіць чыюсьці нафту". Акрамя таго, дадаў А.Лукашэнка, "яшчэ страшней для расейцаў, што яны могуць страціць рынак нафтапрадуктаў у цэнтры Еўропы". "Але самае страшнае для іх, што яны не змогуць перапрацоўваць сваю нафту на нашых заводах", – сказаў А.Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што “на просьбу Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў мы думаем пра магчымасці будаўніцтва ў Беларусі буйнога нафтаперапрацоўчага завода”. “Добра, мы падумаем”, – сказаў ён. У сувязі з гэтым, працягнуў А.Лукашэнка, "дапусцім, мы заўтра прымем рашэнне аб будаўніцтве буйнога НПЗ на арабскія грошы, грошы Ірана, тых, хто сёння мае рэсурсы. І яны зоймуць гэтае месца". Між іншым, выказаў здагадку А.Лукашэнка, "пэўна, далёка не прыйдзецца даходзіць у спрэчках з Расеяй, каб паводзіць сябе такім чынам (будаваць НПЗ з ААЭ – ІФ)". "Але варыянтаў у гэтым плане ў нас сёння досыць", – заявіў А.Лукашэнка.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|