Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Газета»: У Беларусі працягваецца пераслед іншадумцаў 11:23, 04/04/2007
Па абвінавачванні ў закліках да гвалтоўнага звяржэння дзяржаўнага ладу ўчора ў Менску быў арыштаваны вядомы апазіцыйны палітык Андрэй Клімаў. Падставай для крымінальнай справы стаў яго артыкул, размешчаны на інтэрнэт-сайце Аб’яднанай грамадзянскай партыі пад загалоўкам “Revolution forever, або Як правільна разбіраць цыганскага кабана ў год свінні”, піша расейскае выданне «Газета».
У артыкуле паведамлялася пра дачыненне Аляксандра Лукашэнкі да выкраданняў і забойстваў лідэраў беларускай апазіцыі і пра некаторыя падрабязнасці яго асабістага жыцця. У прыватнасці Клімаў нагадаў, што Бацька сілком выдаў замуж за свайго ахоўніка сваю грамадзянскую жонку Ірыну Абельскую, "якая нарадзіла яму не адно дзіця". Не засталося ўбаку ад увагі Клімава і цыганскае паходжанне першага беларускага прэзідэнта (з прычыны таго, што Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся па-за шлюбам, то на яго радзіме даўно ходзяць чуткі пра тое, што яго бацькам быў заезджы цыган). Нягледзячы на тое, што ніякіх “заклікаў да сякеры” ў публікацыі няма, Андрэя Клімава абвінавацілі ў "дзяржаўным злачынстве".
“Чарговым эпізодам палітычных рэпрэсій” назваў гэтае здарэнне лідэр Аб`яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі Анатоль Лябедзька, упэўнены, што арышт яго паплечніка звязаны з прызначанай на 26 красавіка чарговай акцыяй апазіцыі "Чарнобыльскі шлях". "Як толькі ўзрастае вулічная палітычная актыўнасць, рука рэжыму цягнецца да кайданкоў", – заявіў апазіцыянер.
Андрэя Клімава ўжо спрабавалі абвінаваціць у паклёпе на прэзідэнта. У 2005 годзе ён напісаў кнігі "Відавочныя ісціны" і "Я зрабіў свой выбар", у якіх пракуратура знайшла абразлівыя выказванні ў адрас беларускага лідэра і ўзбудзіла супраць аўтара крымінальнай справы. Суд тады накіраваў справу на даследаванне, але так і не вярнуўся да разгляду, бо неўзабаве Клімава абвінавацілі ў арганізацыі вулічнай акцыі апазіцыі і на паўтара гады прысудзілі да ссылкі. З "хіміі" ён вярнуўся ў снежні 2006 года, і вось – чарговая крымінальная справа, якая пагражае яму пазбаўленнем волі на тры гады.
У агульнай складанасці Клімаў правёў за кратамі 5,5 гадоў.