Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Іран вызваліў усіх брытанскіх маракоў 17:30, 04/04/2007
23 сакавіка 15 маракоў з брытанскага фрэгата былі затрыманыя вайскоўцамі Ірана падчас патрулявання брытанцамі дзвюх іракскіх нафтавых платформ. Учора прэм`ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр заявіў, што найбліжэйшыя 48 гадзін стануць "крытычнымі" для ўрэгулявання крызісу вакол 15 брытанскіх маракоў, затрыманых Іранам.
Блэр папярэдзіў Іран, што, калі затрыманыя маракі не будуць вызваленыя, Лондан "прыме жорсткія рашэнні".
4 красавіка Іран вызваліў усіх 15 брытанскіх маракоў. Паведамленне пра гэта было перададзенае бягучым радком падчас прэс-канферэнцыі прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада, паведамляе РІА "Новости".
"Гэта будзе падарунак Вялікабрытаніі", – заявіў прэзідэнт. Напрыканцы прэс-канферэнцыі Ахмадзінежад заявіў журналістам, што "брытанцы ўжо свабодныя і могуць ехаць дадому". Прэзідэнт Ірана ўзнагародзіў ордэнам кіраўніка памежслужбы за аперацыю па затрыманні 15-ці брытанскіх маракоў у Персідскім заліве. Цырымонію ўзнагароджання паказала ў прамым эфіры іранскае тэлебачанне, паведамляе “Газета”.