Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Праз пазоў Латвіі беларусы страцяць мільярды 11:40, 04/04/2007
Шкода ад аварыі на трубаправодзе ў Беларусі, у выніку якой Латвія знаходзіцца на грані экалагічнай катастрофы з прычыны тон саляркі, якія патрапілі ў Даўгаву, будзе роўная мільярдам беларускіх рублёў. З такім прагнозам выступіў у аўторак, 3 красавіка, намеснік міністра прыроды Беларусі Аляксандр Апацкі. Яшчэ столькі беларусы могуць страціць, выплаціўшы Латвіі кампенсаванне за шкоду, нанесеную яе экалогіі.
Апацкі адзначыў, што поўная ацэнка экалагічнай шкоды, нанесенай аварыяй, яшчэ не праведзеная, паведамляе латвійскі навінавы сайт NovoNews.
"Спецялісты вядуць маніторынг глебы, у тым ліку ў пойме рэк пасля мінання вясновага разводдзя. Акрамя таго, варта ўлічыць магчымасць забруджвання глебы тымі астаткамі нафтапрадуктаў, якія змыюцца дажджамі з паверхні зямлі і патрапяць ў глебу", – сказаў беларускі службоўца. Падлік экалагічнай шкоды ў Беларусі можа завяршыцца 6–8 красавіка.
У пералічэнні на латвійскую валюту вышэйзгаданыя "мільярды беларускіх рублёў" могуць быць роўныя сотням тысяч латаў (1000 беларускіх рублёў каштуюць ў Латвіі прыкладна 25 сантымаў).
Як ужо паведамляла NovoNews, прэм`ер-міністр Латвіі Айгар Калвіціс гэтымі днямі заявіў, што Латвія мае намер падаць міжнародны пазоў супраць Беларусі.
Урад патрабуе ад суседзяў кампенсаваць выдаткі на прадухіленне экалагічнай катастрофы, якая цалкам верагодная з прычыны тон саляркі, што патрапілі ў воды Даўгавы. Гэта значыць, што па латвійскім пазове, суд можа абавязаць Беларусь выплаціць не меншую суму, чым страцяць самі беларусы.
Нагадаем, што 23 сакавіка ўвечары на поле каля вёскі Быцева Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў Беларусі адбылася ўцечка дызпаліва з магістральнага трубаправода дыяметрам 377 міліметраў, у выніку чаго ў прыток Заходняй Дзвіны (Даўгавы) – раку Улла – выліліся больш як 120 тон дызельнага паліва.