Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міністр культуры адмовіўся глядзець выставу «Пагоні» (Фота)
17:18, 04/04/2007

Сёння Палац мастацтваў, дзе праходзіць выстава суполкі “Пагоня”, наведаў міністр культуры Уладзімір Матвяйчук, але калі яго запрасілі паглядзець карціны, ён адмовіўся.

Выстава адкрылася з нагоды Дня Волі і на ёй прадстаўленыя карціны вядомых беларускіх мастакоў Аляксея Марачкіна, Алеся Пушкіна, Алеся Цыркунова, Рыгора Сітніцы і іншых. Самую вялікую цікавасць выклікаюць забароненая карціна Аляксея Марачкіна “Сляза Міндаўга” і серыя палотнаў Алеся Пушкіна "Рукі беларусаў". Мастакі не выключаюць, што выстава можа быць забароненая.

Міністр культуры прыйшоў у палац разам са сваімі намеснікамі. Суправаджаў дэлегацыю дырэктар палаца. Калі Матвяйчук пабачыў журналістаў, ён пачаў пытацца, чаго яны сюды прыйшлі і паспрабаваў забараніць здымаць сябе на фатакамеру. Тады да міністра падышоў мастак і кіраўнік суполкі “Пагоня” Аляксей Марачкін. Мастак шчыра вітаў міністра і запрасіў яго паглядзець карціны. У адказ Матвяйчук сказаў, што ён зайшоў у палац, каб абмеркаваць дэталі рамонту будынку. Паглядзець выставу ён адмовіўся. Пастаяўшы хвілінаў пяць, дэлегацыя ўвогуле сыйшла.

“З самай раніцы была інфармацыя, што ў 15.30 на выставу павінен прыйсць старшыня Менгарвыканкама Паўлаў і ягоная чэлядзь. Як бачыце, у 15.30 з’явіўся міністр пад выглядам рамонту... Магчыма чыноўнікі будуць вырашаць і гэтае пытанне. Але цікавая сітуацыя. Калі я сказаў, што я рады іх бачыць і запрасіў аглядзець выставу, яны адмовіліся. Калі міністра культуры Матвяйчука гэта не зацікавіла, то мяне ўвогуле здзіўляе... Што гэта за міністр культуры?”, -- сказаў прэс-цэнтру Хартыі’97 Аляксей Марачкін.



Палатно Аляксея Марачкіна “Сьляза Міндоўга”


Фрагмэнт кампазыцыі Алеся Пушкіна



Фота ByMedia.net

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: