Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Незалежная газета пойдзе пад нож
10:53, 04/04/2007

Намеснік старшыні Аб`яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык атрымаў з Міністэрства інфармацыі Пастанову №1 "Аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні", датаваную 30 сакавіка і падпісаную намеснікам міністра Ігарам Лапцёнкам. Адміністрацыйную справу супраць І.Шынкарыка вырашылі спыніць, аднак 50-тысячны тыраж газеты "Свабоду Беларусі" – знішчыць.

Нагадаем, што Шынкарыка затрымалі 7 сакавіка, калі ён ехаў на аўтамабілі, дзе было каля 50 тысяч асобнікаў газеты "Свабоду Беларусі" (бюлетэня Нацыянальнага Камітэта дэмсілаў). Нумар быў прысвечаны нафтагазаваму канфлікту Расеі і Беларусі. У суправаджэнні машыны ДАІ І.Шынкарык на сваім аўтамабілі праехаў ва УУС Менскага райвыканкама, адкуль быў вызвалены пасля дачы тлумачэнняў.

Міністэрства інфармацыі прызнае "адсутнасць у дзеяннях гр-на Шынкарыка Ігара Аляксандравіча складу адміністрацыйнага правапарушэння". У пастанове канстатуецца, што "адсутнічае факт распаўсюджвання перыядычных друкаваных выданняў без выходных дадзеных".

Пры гэтым, паводле пастановы, "друкаваная прадукцыя без выходных дадзеных падлягае знішчэнню, бо не адпавядае патрабаванням Закона Рэспублікі Беларусь "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі" і не можа быць распаўсюджаная на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".

Ігар Шынкарык падкрэслівае, што выходныя дадзеныя на газеце "Свабоду Беларусі" маюцца. Надрукаваная газета ў друкарні "Смаленскі паліграфічны камбінат".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: