|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
АГП: Далейшыя рэпрэсіі супраць іншадумства – недапушчальныя 13:46, 04/04/2007 3 красавіка 2007 года быў узяты пад варту сябар Аб`яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Вярхоўнага Савета 13 склікання, прадпрымальнік Андрэй Клімаў. Крымінальная справа ў дачыненні Андрэя Клімава ўзбуджаная 28 лютага па артыкуле 361 ч. 3 КК РБ “Заклікі да звяржэння або змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь або да здзяйснення злачынстваў супраць дзяржавы, публічныя заклікі да гвалтоўнага захопу ўлады або змене канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрадзе дзяржаве, або здзяйсненню тэрарыстычнага акту або дыверсіі альбо распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі… здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі”. Андрэю Клімаву пагражае пазбаўленне свабоды на тэрмін да пяці гадоў. Падставай для крымінальнага пераследу А.Клімава паслужыла публікацыя аўтарскага матэрыялу на сайце Аб`яднанай грамадзянскай партыі ў студзені 2007 года, у якой выказваліся погляды на шляхі сістэмных ператварэнняў палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Дадзеныя дзеянні беларускіх улад у чарговы раз раздзімаюць міф пра ўяўную лібералізацыю наяўнай ў РБ палітычнай сістэмы, лічыць АГП. У сувязі з зазначаным вышэй, улічваючы відавочна выяўленую палітычную падаплёку дадзенай крымінальнай справы, сістэмнае загадзя прадузятае стаўленне да асобы абвінавачванага з боку дзяржаўных органаў, якія прымаюць да ўвагі неаднаразовае турэмнае заключэнне Андрэя Клімава па палітычных матывах, а таксама яго непрымірымыя пазіцыі ў дачыненні наяўнай у РБ сістэмы дзяржаўнага кіравання, Аб`яднаная грамадзянская партыя: – Лічыць недапушчальным далейшыя рэпрэсій супраць іншадумства, якое праводзіцца дзеючымі ўладамі Рэспублікі Беларусь; – Акцэнтуе ўвагу на актуальных фактах судовага і пазасудовага пераследу сябраў Аб`яднанай грамадзянскай партыі, які выяўляецца ў дачыненні Дзяніса Дзянісава, Андрэя Дзянісевіча, Алега Корбана, і, у апошнім выпадку, Андрэя Клімава; – Дэкларуе адсутнасць спаборніцкай, справядлівай і незалежнай судовай сістэмы, поўную непадкантрольнасць дзейнасці спецыяльных службаў з боку прадстаўнічай улады і грамадства, а таксама татальную залежнасць органаў дазнання, аховы правапарадку і нагляду ў Беларусі ад выканаўчай улады; – Заклікае сусветную супольнасць улічваць сістэмны характар парушэння правоў чалавека ў Рэспублікі Беларусь у працэсе правядзення перамоваў і кансультацый з дзейнымі беларускімі ўладамі; – Просіць выявіць салідарнасць з актывістамі апазіцыйнага руху, якія падвяргаюцца пераследу, і дапамагчы ў вызваленні затрыманых і спыненні вытворчасці крымінальных спраў у дачыненні ўсіх апазіцыйных палітычных фігурантаў.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|