Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Патрабаванні прафсаюзаў выкананыя. Пікетаў не будзе? 14:07, 04/04/2007
У канцы сакавіка аргкамітэт прафкама РУП “ПА “Беларуськалій” Белхімпрафсаюза, а таксама прафкам Незалежнага прафсаюза гарнякоў аб`яднання падалі заяўкі ў Салігорскі райвыканкам на правядзенне ў красавіку масавых мерапрыемстваў, накіраваных на рашэнне сацыяльна-эканамічных праблем. Белхімпрафсаюз падаў заяўку на правядзенне мітынгу пратэсту, а Незалежны прафсаюз – на правядзенне масавага пікету. Аднак учора стала вядома, што патрабаванні шахцёраў выкананыя адміністрацыяй прадпрыемства.
3 красавіка Беларускаму Хельсінкскаму камітэту стала вядома, што ўрад адмовіўся ад намеру прыняць пастанову аб адмене выплаты датэрміновых прафесійных пенсій у перыяд занятасці працаўніка на працах з спецыяльнымі ўмовамі працы, гэта значыць, працаўнікі, якія атрымліваюць пенсіі за шкодныя ўмовы працы пры працягненні сваёй працоўнай дзейнасці будуць атрымліваць пенсію і заробную плату.
Таксама абвешчана пра падвышэнне на 25% заработнай платы ўсім працаўнікам аб`яднання, якія адносяцца да менш аплачванай катэгорыі працаўнікоў РУП “ПА “Беларуськалій”.
Як вядома, раней у аб`яднанні ўжо выканалі адно з патрабаванняў працаўнікоў – крэдытаванне будаўніцтва жылля для тых, хто патрабуецца ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Такім чынам, усе тры патрабаванні прафсаюзаў з пункту гледжання адміністрацыі аб`яднання па сутнасці выкананыя.
4 красавіка прадстаўнікі прафсаюзаў і працадаўцаў сустрэнуцца для рашэння пытання адклікання заявак на правядзенне мітынгу і пікету ў сувязі з выкананнем патрабаванняў прафсаюзаў.