Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ICQ растлумачыла прычыну збояў у працы 14:54, 04/04/2007
Па заяве прадстаўнікоў кампаніі ICQ, прычынай спынення камунікацыйнага сэрвісу ICQ ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, на некалькі гадзін 3 красавіка і перыядычных збояў у працы 4 красавіка сталі нядаўнія змены ў структуры сістэмы аўтэнтыфікацыі ICQ.
Кампанія ICQ упэўнівае, што цэласнасць дадзеных карыстальніцкіх уліковых запісаў і гісторыі паведамленняў не парушаная.
ICQ цалкам кантралюе сітуацыю, тэхнічныя спецыялісты кампаніі кругласутачна працуюць над рашэннем праблемы. ICQ гарантуе сваім карыстальнікам поўнае аднаўленне ўсіх сэрвісаў у самы блізкі час, гаворыцца ў заяве.