Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вячаслаў Сіўчык таксама на свабодзе 16:51, 04/04/2007
Суддзя Савецкага суду Менска Аксана Рэлява прызнала актывіста апазіцыі Вячаслава Сіўчыка вінаватым у дробным хуліганстве, але вызваліла яго ад адміністратыўнай адказнасці ў сувязі з нязначнасцю здзейсненага правапарушэння. Суд па справе палітыка прайшоў сёння ў Савецкім судзе Менску.
13 сакавіка на Сіўчыка быў складзены пратакол за дробнае хуліганства (нібыта ён нецэнзурна лаяўся на вуліцы). Палітык быў затрыманы і правёў ноч у спецпрымальніку- размеркавальніку на Акрэсьціна.
Праваабаронцы лічаць затрыманне Сіўчыка палітычна матываваным.