Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пацярпелага ад «дзедаўшчыны» беларускага салдата адправілі ў псіхушку
10:06, 04/04/2007

Пра збіванне радавога Дзмітрыя Васількова беларускія газеты пісалі яшчэ ў лютым. Інцыдэнт адбыўся ў Ваеннай акадэміі пад Менскам. Прапаршчык Шутаў, прымушаючы падпарадкаванага чысціць снег, мякка гаворачы, перастараўся ў службовым запале. Ваеннае начальства змушанае было прызнаць гэты факт. Збітага і скрываўленага хлопца, які ўцякаў ад прапара па лесе ў бок дарогі, падабраў выпадковы кіроўца на выездзе з горада ў мікрараёне Уручча.

Праз месяц пасля збівання радавой Васількоў быў адпраўлены на службу. Зламаны або не зламаны ў хлопца нос, лекары так і не разабраліся. Дзіму наведалі родныя, і ён працягнуў службу ў Ваеннай акадэміі.

А ў панядзелак, 2 красавіка, у рэдакцыю “Комсомольской правды в Беларуси” прыйшлі лісты ад Васількова. Зваротны адрас – г.п. Навінкі, Рэспубліканскі клінічны псіхіятрычны шпіталь.

Аддзяленне, у якое змясцілі Дзіму, знайсці не склала працы. На званок выйшла маладзенькая медсястра, яна была здзіўленая таму, што да Васількова хтосьці прыйшоў. Сам "хворы" выйшаў праз некалькі хвілін. У бальнічнай піжаме і целагрэйцы, ён быў млявым і сонным. Затарможанасць маўлення, каламутныя вочы, марудлівасць казалі пра тое, што яму даюць нейкія моцныя лекі. З журналістам “Комсомолки” Васількову дазволілі размаўляць у пакоі для наведванняў пад наглядам санітаркі. Дзіма блытана распавядаў, як ён сюды патрапіў:

– Спачатку мяне адправілі ў падраздзяленне СПА, але з прычыны праблем з дыханнем я не мог выконваць рэжым. А калі ў мяне пайшла носам кроў, я запатрабаваў зрабіць аперацыю, мяне адправілі сюды. Начальства ваеннай акадэміі адправіла мяне сюды, у 25-е аддзяленне. Гэта было 19 сакавіка, але на наступны дзень вярнулі ў частку.

Назад мяне адправілі ўжо ў 24-е аддзяленне, сказаўшы, што еду на аперацыю. Калі мы прыехалі, я зразумеў, што гэта не так. Стаў патрабаваць, каб мне выправілі нос, як абяцалі, а афіцэр, які мяне прывёз, сказаў: "Прапаршчык будзе правіць!" Але я ні ў якіх паперах не распісваўся. Мяне прывезлі і пакінулі...

Я нават не ведаю, ад чаго мяне лечаць. Здолеў запомніць назоў толькі адных таблетак – цыкладол. Калі спытаў лекара, што мне даюць, ён адмахнуўся: "Навошта гэта табе!?"

Яны пратрымаюць мяне тут яшчэ месяц, а потым камісуюць. Я не хачу, каб мяне выпусцілі з войска з дыягназам псіха.

Ні маці, ні браты пра тое, што Дзмітрый Васількоў знаходзіцца ў Рэспубліканскім клінічным псіхіятрычным шпіталі, не ведаюць. Для таго каб не здурэць, Дзіма перыядычна затыкае сабе вушы ватовымі тампонамі і моліцца на абразок, які носіць на шыі.

Дзмітрый КУРЭНКОЎ, старэйшы следчы Менскай міжгарнізоннай ваеннай пракуратуры:

– Ніякай інфармацыі па справе, якая вас цікавіць, даваць не магу, існуе такое паняцце, як тайна следства.

– Скажыце хоць, чаму Васількоў патрапіў у Рэспубліканскі псіхіятрычны шпіталь?

– Пацярпелы праходзіць ваенна-медыцынскую камісію. Яе вынікі будуць улічвацца падчас следства.

"Ён ніколі не мог пакрыўдзіць і абразіць"

Дзмітрый Васількоў скончыў Цемналесскую базавую школу Дрыбінскага раёна.

– Мы памятаем Дзіму як вельмі спакойнага і ўраўнаважанага хлопчыка, – распавяла нам па тэлефоне дырэктарка школы Таццяна Сакратарова. – Сям`я Валошкавых прыезджая, перасяленцы з чарнобыльскай зоны. Дзіма вучыўся з малодшым братам у адным класе, ён адстаў на год, бо вучыўся слаба. Але што тычыцца выхавання, то хлопчык быў абсалютна станоўчы. Ніколі за ім не назіралася ніякіх зрываў. Ён ніколі не мог пакрыўдзіць або абразіць ні настаўнікаў, ні вучняў. Ніколі не ўхіляўся ад заданняў, не хлусіў, быў вельмі самастойным. Пасля школы ён з`ехаў вучыцца ў Магілёў, у агралесатэхнічны каледж. Як я ведаю, ён скончыў яго, стаў лесніком.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: