Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка вызвалены судом Савецкага раёна ад адміністрацыйнай адказнасці. Такое рашэнне прыняла сёння суддзя Людміла Севасцян, пастанавіўшы, што палітык вінаваты ў здзяйсненні дробнага хуліганства, аднак, яго правапарушэнне «малаважнае». «Суддзя не захацела апраўдаць Вінцука Вячорку з прычыны таго, што ў гэтым выпадку давялося б прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці за дачу лжывых сведчанняў супрацоўнікаў палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, якія затрымлівалі палітыка», – пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 прысуд вядомы праваабаронца Уладзімір Лабковіч.
На пачатку працэсу Вінцук Вячорка заявіў адвод суддзі Людміле Севасцян, бо ў 2006 годзе яна масава выносіла палітычныя прысуды ўдзельнікам дэманстрацый супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Суддзя была ўключаная ў спіс беларускіх службоўцаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША. Аднак Севасцьян не ўгледзела ў гэтым падстаў для свайго адводу і працягнула весці працэс.
Сведчанні супраць Вінцука Вячоркі давалі супрацоўнікі ПМСП Чычко і Супрун. Абарона патрабавала выклікаць у суд дадатковых сведак – кіроўцу таксі, які падвозіў Вячорку перад затрыманнем, і сына палітыка Франака Вячорку, які прысутнічаў пры затрыманні. Суддзя адхіліла хадайніцтва абароны.
13 сакавіка на Вінцука Вячорку складзены пратакол за дробнае хуліганства (нібыта нецэнзурна лаяўся ў пад`ездзе). Суд павінен быў адбыцца 23 сакавіка. Аднак з прычыны таго, што Вячорка на той момант быў хворы, суд над ім быў перанесены на 4 красавіка. Праваабаронцы лічаць затрыманне Вячоркі палітычна матываваным.