Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Бі-бі-сі»: Менск кліча ЕЗ да дыялогу і затрымлівае крытыка ўлады
10:00, 05/04/2007

Аляксандр Лукашэнка заявіў у сераду, што Беларусь хацела б нармалізаваць стасункі з Еўразвязам, але не бачыць адпаведных сігналаў з боку Еўропы. Днём раней двойчы судзімы крытык прэзідэнта быў ізноў змешчаны ў следчы ізалятар, паведамляе радыёстанцыя "Бі-бі-сі". Апазіцыйнага лідэра і публіцыста Андрэя Клімава абвінавачваюць у публічных закліках да змены канстытуцыйнага ладу.

Падставай, як мяркуюць праваабаронцы, мог стаць артыкул, размешчаны на сайце Аб`яднанай грамадзянскай партыі (АГП). У артыкуле Клімаў, сябра АГП, піша пра дачыненне Аляксандра Лукашэнкі да выкраданняў і забойстваў лідэраў беларускай апазіцыі.

Менская пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу два тыдні таму, але апазіцыянер даведаўся пра абвінавачванні з прэсы і ў аўторак сам прыйшоў да следчага "высветліць непаразуменне". З месцаў пазбаўлення волі Андрэй Клімаў выйшаў у снежні мінулага года і, з яго прызнання, "увесь гэты час займаўся не палітыкай, а сям`ёй". Следчы Анатоль Гадун заявіў Клімаву, што мае санкцыю на змяшчэнне палітыка ў СІЗА тэрмінам на два месяцы.

"Андрэй наўрад ці выйдзе на волю да суду, – упэўненая лідэрка "Праваабарончага Альянсу" Людміла Гразнова. – Відавочна, што ўлады рыхтуюць чарговы паказальны працэс, і суд не прымусіць сябе чакаць".

Праваабаронцы адзначаюць, што ўжыты да Клімава артыкул крымінальнага кодэкса ўпершыню выкарыстоўваецца ў Беларусі. Палітыку адмоўлена ў паслугах дзяржаўнага адваката.

"Наперадзе новыя вулічныя акцыі, і для ўлады спакайней, калі ў гэты час Клімаў будзе пад нязменным назіраннем турэмнага наглядчыка", – мяркуе Анатоль Лябедзька, лідэр Аб`яднанай грамадзянскай партыі, у шэрагі якой уваходзіць Андрэй Клімаў.

Апазіцыйныя палітыкі заяўляюць, што беларускія ўлады дэманстратыўна ігнаруюць прапанову аб`яднанай Еўропы аднавіць дыялог з Беларуссю.

"Прад`яўленне крымінальнага абвінавачвання пяці актывістам арганізацыі "Малады Фронт", прымусовае ўтрыманне ў псіхлячэбніцы актывісткі Крысціны Шацікавай, масавыя затрыманні напярэдадні пратэстных акцый Дня Волі і арышт Андрэя Клімава – так цягам двух апошніх тыдняў улады дэзавуявалі заявы Лукашэнкі пра гатоўнасць супрацоўнічаць з Захадам", – гаворыць Анатоль Лябедзька.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: