Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ФПБ ушчамляе правы працаўнікоў і аддае загады наймальнікам
11:48, 05/04/2007

Кіраўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі даручыла дырэктарам прадпрыемстваў кіравацца прынятай Прэзідыумам ФПБ працэдурай распаўсюджвання калектыўнай дамовы на працаўнікоў, ад імя якіх яна не складалася. Як паведаміў www.praca-by.info старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза Васіль Корабаў, дадзеная працэдура парушае дзейнае працоўнае заканадаўства і ўшчамляе правы працаўнікоў, якія не ўваходзяць у прафсаюзы ФПБ.

Так, у пастанове прэзідыума Савета Федэрацыі запісана, што калектыўная дамова складаецца паміж адміністрацыяй і прафарганізацыяй, якай аб’ядноўвае большую колькасць працаўнікоў прадпрыемства. Улічваючы ціск, які робяць улады на сябраў незалежных прафсаюзаў, не дзіўна, што ў краіне няма ніводнага прадпрыемства, на якім іх пяршоўкі па колькасці перавышалі бы структуры ФПБ.

Такім чынам, паводле пастановы Федэрацыі, сябры незалежных прафсаюзаў аўтаматычна пазбаўляюцца магчымасці складаць калектыўную дамову з наймальнікам.

Аднак у артыкуле 365 Працоўнага Кодэкса прама сказана, што адзінай умовай распаўсюджвання калектыўнай дамовы на працаўніка, ад імя якога яна не складалася, з`яўляецца яго пісьмовая згода.

Але кіраўніцтва ФПБ пастанавіла, што згоду павінны даць бакі, якія склалі працоўную дамову, а працаўнік можа толькі папрасіць іх пра гэта, напісаўшы заяву.

У пастанове прэзідыума Савета ФПБ №219 ад 25 кастрычніка 2006 дадзенае даручэнне першасным прафсаюзным арганізацыям сяброўскіх арганізацый ФПБ і іх сацыяльным партнёрам кіравацца вышэйадзначанай працэдурай.

Акрамя таго, у дакуменце таксама змешчаны пункт, паводле якога кіраўніцтва ФПБ даручае дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якія стаяць на платформе Федэрацыі, падтрымаць змены заканадаўства аб калектыўных перамовах.

“Пазіцыя ФПБ супярэчыць усякаму разумнаму сэнсу. Атрымоўваецца, што працаўнік павінен уступіць у прафсаюз Федэрацыі, каб карыстацца льготамі, якія ён сам зарабіў. Па законе не патрабуецца ніякіх заяў працаўніка, якія потым будзе разглядаць наймальнік сумесна з прафсаюзам, які склаў калектыўную дамову, і вырашаць, даць гэтаму працаўніку льготы ці не. Па законе працаўнік павінен толькі выказаць сваю згоду, каб калектыўная дамова на яго распаўсюджвалася”, – адзначыў Васіль Корабаў.

Лідэр БНП выказаў асцярогу, што дадзеная пастанова ФПБ можа быць даслоўна занесеная ў новы Працоўны Кодэкс.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: