Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кадыраў афіцыйна стаў прэзідэнтам Чачэніі
12:11, 05/04/2007

Рамзан Кадыраў у сваёй загараднай рэзідэнцыі ў Гудэрмесе сёння, 5 красавіка, прыняў прысягу перад дэпутатамі рэспубліканскага парламента і ўступіў на пасаду прэзідэнта Чачэніі. Цырымонія праходзіць у спецыяльна пабудаванай шкляной зале плошчай шэсць тысяч квадратных метраў, якая абшытая знутры бела-сіняй тканінай.

Інаўгурацыя пачалася ў 12:15 па мясцовым часе. Вакол трыбуны, з якой Кадыраў зачытваў тэкст прысягі, была збудаваная дэкарацыя з гор і веж, паведамляе Корреспондент.net.

Кадыраў прынёс прысягу на канстытуцыі рэспублікі, пасля чаго атрымаў ад паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расеі ў ПФА Дзмітрыя Казака пасведчанне і прэзідэнцкі штандар.

Для ўдзелу ва ўрачыстасцях у Чачэнію запрошаныя больш як 1500 госцяў і 500 афіцыйных асоб. Асвятляць цырымонію будуць каля 200 расейскіх і 70 замежных журналістаў.

Запрошаныя – лідэры ўсіх сумежных рэгіёнаў, у тым ліку непрызнаных рэспублік Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, вышэйшыя службовыя асобы Расеі, Казахстана і Азербайджана, прадстаўнікі Патрыярхіі і Духоўнага ўпраўлення мусульман, амбасадары краін Еўропы і Блізкага Усходу, паведамляе "Інтэрфакс". Па словах сябраў аргкамітэта, Грозненскі аэрапорт з серады працаваў у рэжыме, небывалым за апошнія 15 гадоў.

У Маскве каля будынка прадстаўніцтва Чачэніі на Новым Арбаце праходзіць акцыя, прымеркаваная да інаўгурацыі Рамзана Кадырава. У ёй удзельнічаюць каля 20 чалавек, з якіх 10 – прыхільнікі Міхаіла Касьянава, 10 – прадстаўнікі нацыяналістычных арганізацый. Лідэр ДПНІ стаіць убаку і не прымае ўдзелу ў акцыі. Пры гэтым удзел нацыяналістаў у мітынгу заяўлены не быў.

Актывісты трымаюць у руках на тычцы спартовы гарнітур, а таксама расцяжкі з лозунгам "Акадэмік Кадыраў выратуе расейскую навуку". Поруч будынка прадстаўніцтва Чачэніі таксама стаіць аўтобус з міліцыянтамі, аднак яны пакуль нічога не робяць. Удзельнікі акцыі іранічна кажуць, што тэрыторыя Чачэніі не ў поўнай меры адпавядае маштабам асобы Кадырава, таму ён годны большай прасторы для дзейнасці і яго можна высунуць у прэзідэнты Расеі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: