Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску зьнішчаецца кляштар і касцёл XVII стагодзьдзя (Фота) 13:00, 05/04/2007
Больш за пятнаццаць гадоў каталікі Менску дамагаюцца вяртаньня адабранага яшчэ ў 1863 годзе кляштара з касьцёлам Сьвятога Язэпа – помніка архітэктуры XVII стагодзьдзя. З савецкага часу тут размяшчаецца Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Архіў літаратуры і мастацтва Беларусі, у карпусах кляштара - ваенныя камендатура і пракуратура. Плян рэканструкцыі комплекса прадугледжвае поўную рэканструкцыю помніка XVII стагодзьдзя пад гатэльны комплекс, які будзе зьмяшчаць рэстараны, падземны паркінг, басейн і йншыя забаўляльныя ўстановы. Ані пра якае культурна-асьветнае прызначэньне ўнікальных помнікаў, ані пра іх вяртаньне законным уласьнікам — каталіцкай царкве — гаворка не вядзецца.
Штодзённа а 18:20 на прыступках касьцёла Сьвятога Язэпа, вул. Кірырыла і Мятода 4 (паглядзець мапу), праходзяць малітвы ў інтэнцыі вяртаньня касьцёла.
Прапануем фатаздымкі з сайту , створанага ў абарону касьцёла сьвятога Язэпа. На фотаздымках магчыма ўбачыць унутраны сучасны стан кляштара.