Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Тадэвуш Гавін: працягваецца перасьлед польскіх актывістаў 18:17, 05/04/2007
4 красавіка ў Генэральным консульстве Рэспублікі Польшча ў Берасьці адбылася традыцыйная сьвяточная сустрэча дыпляматаў з прадстаўнікамі грамадзкасьці горада над Бугам, на якой закраналіся праблемы існаваньня польскіх асяродкаў.
На сустрэчы прысутнічалі сябры непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі – Аліна Ярашэвіч, Анжаліка Борыс, Тадэвуш Гавін, а таксама прадстаўнікі грамадзкіх ініцыятываў, каталіцкія сьвятары і журналісты.
Перад прысутнымі з прэзэнтацыяй кнігі «Саюз палякаў. Гісторыя нішчэньня незалежнасьці ў Беларусі 1988-2005» выступіў былы старшыня і заснавальнік гэтай арганізацыі Тадэвуш Гавін. Ён адзначыў, што сёньня палітычная сітуацыя ў Беларусі нагадвае яму пачатак заснаваньня Саюза палякаў напрыканцы 80-х – той жа ціск з боку ўладаў і перасьлед актывістаў.
Падобныя сустрэчы сталі традыцыйнымі і ладзяцца консульствам звычайна перад значнымі рэлігійнымі сьвятамі.