Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Барыс Батура правёў сустрэчу з уплывовымі прадпрымальнікамі гораду з нагоды прынятай у Беларусі дзяржаўнай праграмы разьвіцьця малых гарадоў краіны.
Кіраўнік вобласьці распавёў прысутным пра задачы, пастаўленыя перад магілёўцамі ў 2007 годзе. Асаблівая ўвага скіраваная на плян прыцягненьня інвестыцыяў у эканоміку рэгіёну ў памеры 85 млн. даляраў. Батура выказаў просьбу да прадстаўнікоў прыватнага сэктару ў вырашэньні гэтай праблемы. Ён заклікаў прадпрымальнікаў актыўней удзельнічаць у арганізацыі вытворчасьці новай імпартазамяшчальнай тэхнікі, паведаміла “Радыё Рацыя”.
Пасьля гэтай сустрэчы частка бізнэсоўцаў кажа, што 2007 год можа стаць "чорным" у іх кар’еры. У мінулым годзе ў эканоміку вобласьці прыцягнута толькі 20 млн. даляраў. А цяпер патрабуецца "знайсьці" грошай у чатыры разы болей. Пры гэтым ніякай лібералізацыі для прыватнага бізнэсу пакуль не назіраецца.
А асабліва напружвала мясцовую бізнэс-эліту тое, што вытворчасьці трэба арганізоўваць яшчэ і ў Хоцімску, Краснапольлі дый Чэрыкаве, якія ляжаць у забруджанай "чарнобыльскай" зоне.