Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску прайшла акцыя пратэсту супраць будаўніцтва АЭС (Фота) 13:34, 05/04/2007
Дзевяць моладзевых актывістаў ініцыятывы “Новы шлях” правялі сёньня акцыю супраць магчымага будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Яны патрабуюць шырокага грамадзкага абмеркаваньня гэтага праекту.
Удзельнікі акцыі сабраліся каля галоўнага ўваходу Акадэміі навук і потым прайшлі па ходніках па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Перамогі, паведаміла “Радыё Свабода”.
Маладыя людзі завязалі рты самаробнымі рэспіратамі, але ніякіх транспарантаў у руках не трымалі. Ніхто затрыманы не быў.