Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Цукровыя заводы спрабуюць прабіцца на расейскі рынак
13:10, 05/04/2007

Цукровыя заводы Беларусі маюць намер уступіць у Расейскі саюз цукравытворцаў. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміла начальніца галоўнага ўпраўлення па міжнародных сувязях канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Таццяна Чычыра. Па яе словах, гэта дазволіць наладзіць больш цесныя кантакты з расейскімі калегамі, каардынаваць дзейнасць цукраперапрацоўчых прадпрыемстваў па рэалізацыі прадукцыі, узгадненню цэнаў на яе.

Першым падрыхтаваў дакументы на ўступленне ў Расейскі саюз цукравытворцаў Слуцкі цукрарафінадны камбінат. У перспектыве паўнапраўнымі сябрамі гэтага саюза маюць намер стаць і астатнія тры перапрацоўчых прадпрыемства Беларусі. Аднак расейцы запрошваюць вялікую суму ўступнага ўзносу, адзначыла Таццяна Чычыра.

"Мы перакананыя ў тым, што падчас перамоваў будуць урэгуляваныя ўсе праблемы, якія ўзнікаюць. Цяпер, як расейскім, так і беларускім спецыялістам больш выгодна весці перамовы ў цывілізаваным рэчышчы", – лічыць прадстаўнік канцэрна.

Нягледзячы на тое, што падпісанае 23 сакавіка пагадненне аб пастаўках цукру адмяніла рэжым увозу праз адзіны склад часовага захоўвання ў Расеі, якім з`яўляецца Траекураўскі мытны пост у Маскве, экспарт беларускага цукру здзяйсняецца ў ранейшым рэжыме. Нядаўна на Траекураўскім мытным пасту былі спыненыя тры вагоны з беларускім цукрам.

Таццяна Чычыра паведаміла, што паміж беларускімі цукравытворцамі ўжо размеркаваныя аб`ёмы паставак цукру ў расейскія рэгіёны. Складзены графік па яго адгрузцы ў РФ. Завяршаецца падрыхтоўка дазваленчых дакументаў праз Міністэрства гандлю. Пасля гэтага адгрузка цукру ў расейскія рэгіёны будзе весціся па новай схеме – абыходзячы склад часовага захоўвання ў Маскве, гэта значыць у свабодным рэжыме.

Нагадаем, беларускі бок узяў на сябе добраахвотнае абавязальніцтва ў тым, што аб`ём экспарту цукру ў РФ не будзе перавышаць 180 тыс.т у 2007 годзе і 100 тыс.т у 2008 годзе. Паводле дасягнутых дамоўленасцяў, экспарт цукру размяркоўваецца памесячна роўнымі долямі цягам года. Цукар будзе пастаўляцца па аптовых цэнах, адпаведным аптовым цэнам расейскіх вытворцаў. Пастаўкі цукру дазволеныя ўсім чатыром перапрацоўчым прадпрыемствам канцэрна "Белдзяржхарчпрам" – Скідзельскау і Гарадзейскаму цукровым камбінатам, Жабінкаўскаму цукроваму заводу, Слуцкаму цукрарафінаднаму камбінату.

Для прадпрыемстваў Беларусі і Расеі ўсталёўваюцца аднолькавыя патрабаванні да рэалізацыі цукру. У двухмесячны тэрмін плануецца скласці пагадненне аб агульных прынцыпах супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці і абарачэння цукру ў Беларусі і Расеі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: