Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Эстоніі зацверджаны новы склад урада
11:13, 05/04/2007

Прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес зацвердзіў склад новага кабінета міністраў, які ўзначаліў цяперашні прэм`ер, лідэр Рэфармісцкай партыі Андрус Ансіп. Як паведаміла канцылярыя прэзідэнта, Ансіп, які атрымаў ад парламента паўнамоцтва сфармаваць новы ўрад, прадставіў склад кабінета міністраў эстонскаму лідэру ў сераду, 4 красавіка.

Права-ліберальная Рэфармісцкая партыя, як пераможца парламенцкіх выбараў, прапанавала ўвайсці ў кіроўную кааліцыю нацыяналістычнай аб`яднанай партыі Саюз Бацькаўшчыны і Рэспубліка (IRL) і Сацыял-дэмакратычнай партыі.

Паводле кааліцыйнай дамовы, на чале ўрада застаецца цяперашні прэм`ер, лідэр Рэфармісцкай партыі Андрус Ансіп. Рэфармістам будуць належаць партфелі кіраўнікоў Міністэрстваў замежных спраў, юстыцыі, культуры, навакольнага асяроддзя і сацыяльных спраў. Акрамя таго, ім належыць месца віцэ-спікера парламента.

IRL атрымоўвае пасады міністраў абароны, адукацыі і навукі, сельскай гаспадаркі, эканомікі, грамадскага ўпраўлення і месца спікера парламента.

Сацыял-дэмакраты ўзначаляць Міністэрствы фінансаў, унутраных спраў і народанасельніцтва.

З міністраў мінулага ўрада на сваіх пасадах застаюцца "рэфармісты" кіраўнік МЗС Урмас Паэт і міністр юстыцыі Рэйн Ланг.

Новы ўрад Эстоніі ўступіць на пасаду ў чацвер, 5 красавіка. На ранішнім паседжанні парламента сябры ўрада прынясуць службовую прысягу, пасля чаго міністры і кіраўнік урада афіцыйна ўступяць у пасаду.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: