Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргей Глазьеў: Беларусь можа сарвацца ў крызісную спіраль
14:13, 05/04/2007

Беларусь можа сарвацца ў крызісную спіраль зніжэння вытворчасці. Пра гэта ў інтэрв’ю журналу “Союзное государство” заявіў дэпутат Дзярждумы Расеі, навуковы кіраўнік Нацыянальнага інстытуту развіцця Сяргей Глазьеў. На пытанне, што адбудзецца пасля падвышэння “Газпромам” цаны на газ, Сяргей Глазьеў адказаў наступнае:

– Гэта пытанне цаны, з аднаго боку, і эфектыўнасці вытворчасці, з іншага боку. На сённяшні дзень узровень энергаёмістасці расейскай прамысловасці, савецкай прамысловасці, прыкладна ў чатыры разы вышэйшы, чым у Еўропе. Нават калі выказаць здагадку, што ў Беларусі эфектыўнасць энергаспажывання ў 2 разы вышэйшая, чым цяпер у Расеі, то ўсё роўна энергаёмістасць беларускай прамысловасці і машынабудавання, як мінімум, удвая вышэйшая за еўрапейскую. Гэта азначае, што беларусы могуць сабе дазволіць плаціць за газ удвая танней, чым у Еўропе. Уласна кажучы, такая цана сёння і ўсталяваная. Гэта значыць, беларускую эканоміку пасадзілі на галодную пайку, ёй не даюць пашырацца. Я думаю, што калі цана на газ не будзе далей расці, то беларускае машынабудаванне здолее адаптавацца і далей ісці наперад. Але зразумела, што яны страцілі сёння значную частку прыбыткаў, таму што змушаныя ў тры разы больш плаціць за газ. Следствам гэтага стане рэзкае падзенне канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў у Расеі, а ўсё-ткі Расея для Беларусі ключавы партнёр і галоўны партнёр. Як следства, звужэнне, паніжэнне маштабаў вытворчасці, з прычыны страты расейскага рынку, а значыць павелічэнне выдаткаў і далейшае паніжэнне канкурэнтаздольнасці. Гэта значыць Беларусь можа сарвацца ў крызісную спіраль паніжэння вытворчасці, росту выдаткаў і гэтак далей. На жаль, расейскі ўрад гэтым нават не цікавіцца.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: